20 Апреля 2026

Черемша по охраной

gazeta
  • 110338

З сакавіка да канца мая ў лясах можна сустрэць чарамшу – духмяную зеляніну, падобную да ландыша і з пахам, блізкім да часнака. Аднак нягледзячы на папулярнасць, чарамша (цыбуля мядзвежая) з’яўляецца рэдкім відам і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яе збор забаронены.

Расліна стала рэдкай праз масавае вытоптванне і некантралюемы збор. Вясной сотні людзей шукаюць першую зеляніну, што прыводзіць да знікнення месцаў прарастання віду. Чарамша вельмі ўразлівая да антрапагенных уздзеянняў: зразанне лісця і вытоптванне значна зніжаюць устойлівасць папуляцыі. У Міёрскім раёне пад аховай восем участкаў, дзе расце чарамша.

Заканадаўствам забаронена самавольнае выманне раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, а таксама любыя дзеянні, што могуць прывесці да іх гібелі або зніжэння колькасці. За незаконны збор прадугледжаны штраф: для грамадзян – ад 20 да 30 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 150, для юрыдычных асоб – ад 35 да 500 базавых з магчымай канфіскацыяй сродкаў парушэння.

Акрамя таго, за кожны кілаграм незаконна нарыхтаванай сыравіны неабходна кампенсаваць шкоду навакольнаму асяроддзю ў памеры пяці базавых велічынь.

Аляксандр КАПУСЦІН,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

← Предыдущая

Очистка берегов рек и озер. Экологическая акция "Беларусь синеокая" пройдет 22-28 апреля

Назад к списку
Следующая →

Паляванне захапляе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]