20 Апреля 2026

Ошибки при гриппе

gazeta
  • 1981


Захварэць на грып можна ў любую пару года. Жадаючы як мага хутчэй адчуць сябе лепш, некаторыя дапускаюць грубыя памылкі.

Падчас грыпу нельга:
v адразу пачынаць піць антыбіётыкі.
На вірус антыбіётык не дзейнічае і таму ніяк не паскарае выздараўленне. А вось рэзістэнтнасць (неўспрымальнасць да антыбіётыкаў) мікраарганізмаў павялічваецца. Агульная слабасць будзе захоўвацца даўжэй;

v адкладваць візіт да ўрача са спадзяваннем, што ўсё само пройдзе. Калі за тры дні самаадчуванне не палепшылася – адназначна трэба звярнуцца да спецыяліста;

v у першыя дні хваробы рабіць здымак лёгкіх для страхоўкі. Для гэтага метаду абследавання ёсць свае дакладныя паказанні, якія вызначае ўрач. Часта ў першыя дні здымкі добрыя, а ў выпадку пагаршэння стану або развіцця ўскладненняў даводзіцца рабіць паўторныя;

v прымаць запар усе лекі, якія ёсць дома.

Важна разумець, які прэпарат прымаеце і для чаго.

Светлана Пальчех, врач общей практики.

← Предыдущая

Похитить суверенитет: как беглые пытаются стать легитимными

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]