Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

За свае ўчынкі трэба адказваць. Разуменне гэтага важна выхоўваць у дзецяй з малых гадоў. Справа ў выбары метаду. Татаў рамень зусім не варыянт.
«– Ну как, тебе вчера твои сильно вломили за сигареты?
– Как это вломили?
– Ну, всыпали за то, что курила?
– В смысле, ударили что ли?
– Ну да, ремня дали, в угол поставили, за ухо натягали?
– Ты что! Это же не педагогично!
– Я тебе больше скажу: это еще и больно! Так что было, наорали?
– Нет, на меня голос никогда не повышают.
– А как они тогда тебя наказали?
– Никак. Они решили вести здоровый образ жизни...»
Дзіцячы дыялог з серыяла адлюстроўвае два падыходы да выхавання. Першы – фізічнае пакаранне за правіннасць. Другі – аналіз дарослымі сваіх паводзін і выбар на карысць уласнага станоўчага прыкладу. Які больш дзейсны?
Урокам гвалту і хлусні самім сабе лічыць фізічныя пакаранні загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Ганна Ліскова.
– Фізічныя пакаранні парушаюць упэўненасць дзіцяці ў тым, што яго любяць, – падкрэслівае Ганна Віктараўна. – Такім чынам дарослыя падманваюць саміх сябе: нібы вырашаючы педагагічныя задачы, яны проста зрываюць уласны гнеў на малых. Дарослы б'е дзіця толькі таму, што яго самога білі ў дзяцінстве. Эфектыўнасць такога метаду – нуль. Замест жадання выправіцца, стаць лепшым фізічныя пакаранні выклікаюць гнеў і намер адпомсціць. Пасля гэта праяўляецца ў паводзінах дзіцяці праз насмешкі над слабымі і безабароннымі, у канфліктах з аднакласнікамі, непаважлівых адносінах да настаўніка, у выбары відэагульняў і тэлеперадач, якія даюць магчымасць зноў адчуць гнеў.
Дзеці, у адносінах да якіх прымяняюць фізічны гвалт, пачынаюць лічыць гэта праяўленнем любові. У іх фарміруецца ўяўленне, што навучыць добраму можна толькі праз пакаранне. Стаўшы дарослымі, такую мадэль паводзін падсвядома выбіраюць у адносінах да сваіх дзяцей.
– У выхаванні не павінна быць прыніжэння. Важна раздзяляць асобу дзіцяці і яго ўчынак, – звяртае ўвагу Ганна Віктараўна. – Альтэрнатыва фізічнаму гвалту – канструктыўнае абмеркаванне ўчыненай дзіцём правіннасці без раздражнення і павышаных тонаў. Пакаранне мае месца, але без жорсткасці. Напрыклад, працатэрапія: вымыць посуд, навесці парадак у сваім пакоі і так далей. Аднак перш-наперш важна даць астыць эмоцыям: пакінуць дзіця сам-насам у асобным пакоі і папрасіць падумаць пра свае паводзіны. Не варта пазбаўляць прагулак і стасункаў з сябрамі. А вось на пэўны час выключыць з рацыёну ласункі можна. Лепш пакараць дзіця, пазбавіўшы чагосьці добрага, чым зрабіць яму дрэнна.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.