Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Час – каштоўны рэсурс, а ўменне яго планаваць – адзін з важных складнікаў на шляху да мэт, лічыць дзесяцікласнік Язненскай СШ Антон Шчарбіцкі. Выдатнік вучобы, актывіст у школьным жыцці, аптыміст.
У дзённіку Антона «9»-кі і «10»-кі. Заўважае, вучыцца яму нескладана. Дапамагаюць настаўнікі, займаецца самастойна. Найбольш падабаюцца матэматыка, фізіка, інфарматыка, англійская мова. Удзельнічаў у алімпіядах па хіміі і беларускай мове.
Вучобу сумяшчае з конкурсамі. З нядаўніх – раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны», дзе заняў другое месца. Усяго ў скарбонцы асабістых поспехаў звыш 15 дыпломаў.
– Удзельнічаць у конкурсах цікава. Гэта разнастайвае вучобу. Атрымліваю новы вопыт, – заўважае юнак. – Канешне, хочацца перамагаць. Аднак і проста паўдзельнічаць карысна і каштоўна.
Антон у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак «Патрыёт.by», для якога рыхтаваў сайт патрыятычнай скіраванасці. З цікавасцю манціруе відэаролікі. Прайшоў курсы па асновах 3D-мадэлявання.
З шостага класа Антон выступае вядучым на першавераснёўскай і лінейцы з нагоды апошняга званка, іншых школьных урачыстасцях.
Рыхтавацца да конкурсаў і мерапрыемстваў, паспяваць з урокамі і хатнімі абавязкамі, якасна адпачываць дапамагае анлайн-каляндар, куды на тыдзень наперад унесены пазнакі.
Вольны час юнак праводзіць за камп’ютарнымі і спартыўнымі гульнямі. Вечарамі ідзе ў школу гуляць у настольны тэніс ці валейбол. Часам ладзяць спаборніцтвы паміж вучнямі і настаўнікамі. Вабіць адпачынак на прыродзе. Гасцюючы ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, разам з дзядулем выпраўляюцца ў лес па грыбы. Мінулым летам бліжэй пазнаёўся з балотам Жада ў язненскіх ваколіцах. З мясцовым экскурсаводам і настаўніцай матэматыкі Наталляй Жойдзік удзельнікі Усебеларускай моладзевай экспедыцыі «Маршрутамі памяці, маршрутамі адзін- ства» скіраваліся сюды на веласіпедах шукаць чырванакніжныя расліны.
– Вандроўка доўжылася дзень. Весела было, насякомыя пакусалі, – усміхаецца суразмоўнік. – На балоце вельмі прыгожа.
Захапленні ў Антона рознабаковыя, нумар адзін сярод іх – камп’ютарнае праграмаванне. З ІТ-сферай плануе звязаць прафесійную будучыню.
– Мне гэта цікава. І накірунак перспектыўны, – тлумачыць свой выбар.
Вызначыўся з вну, куды хоча паступаць. Рыхтуецца да іспытаў. Сярод асабістых якасцяў юнак адзначае мэтанакіраванасць і аптымізм. Яны дапамагаюць ажыццяўляць намеры.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.