Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь

Віншаванні з юбілеямі прымалі ад калег ветэраны сферы сельскай гаспадаркі Ларыса Пятроўна Пінчук і Марыя Юр’еўна Жук. Цёплая сяброўская ўрачыстасць прайшла ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
Высокакласным спецыялістам ветэрынарнай справы ведаюць на Міёршчыне Ларысу Пятроўну Пінчук. Практычна ўся яе працоўная дзейнасць звязана з родным краем і ветэрынарыяй. Кіравала гарадской ветстанцыяй, узначальвала раённую ветлабараторыю, лабараторыю ветсанэкспертызы.
Першага красавіка Ларысе Пятроўне споўнілася 75 гадоў.
– Нарадзілася ў дзень смеху, але па жыцці іду больш з сарказмам, чым з гумарам, – заўважае пра сябе Ларыса Пятроўна. – У дзяцінстве мама казала, што я вельмі дабрадушная і трэба быць хітрэй. Сапраўдную школу жыцця прайшла на пачатку працоўнай дзейнасці ў Гомельскай вобласці. Там давялося мець справу практычна з усімі інфекцыямі. Між тым мне заўсёды шчасціла на добрых людзей, граматных спецыялістаў. На Міёршчыне іконай ветэрынарыі была для мяне Зінаіда Пятроўна Сініцына. Даволі жорсткая ў справе, аднак мела неаспрэчны аўтарытэт сярод калег. Вялікай працавітасцю вызначалася галоўны ветурач раёна Ада Генадзьеўна Драчэнка. У кожнага, з кім зводзіла праца, я чамусьці вучылася.

На адпачынку Ларыса Пятроўна з 2006 года. Яе захапленне нумар адзін – ціхае паляванне. Апошнім часам акцэнт на клопаце пра здароўе. Любіць слухаць аўдыёкнігі, працягвае цікавіцца інфармацыяй у сферы ветэрынарыі.
Два гады, як пайшла на адпачынак з пасады галоўнага спецыяліста ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Марыя Юр’еўна Жук. Трэцяга красавіка сустрэла 60-годдзе. Міёршчына стала роднай для ўраджэнкі Пскоўскай вобласці. На працы зарэкамендавала сябе граматным і адказным работнікам, на- дзейным таварышам з пачуццём гумару. І цяпер забягае павітацца з былымі калегамі. Прыносіць ім на дэгустацыю дамашнія дэсерты.

– Тут заўсёды быў добры, дружны калектыў. Работа не з лёгкіх, аднак разам прасцей спраўляцца з цяжкасцямі, – заўважае Марыя Юр’еўна. – Адпачынак у мяне актыўны. Займаюся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля дома, вырошчваю кветкі і дэкаратыўныя кустарнікі, агарод даглядаю. Дзесяць гадоў, як наведваю басейн у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Гэта выдатны зарад энергіі. Люблю гатаваць, асабліва дэсерты па цікавых рэцэптах. Шукаю іх у Інтэрнэце.
Пажаданні здароўя, дабрабыту, энергіі гучалі ў адрас юбілярак ад кіраўніка пярвічкі ветэранскай арганізацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пятра Пятрова, старшыні раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Валянціны Барок. Павіншаваць Ларысу Пятроўну завіталі супрацоўнікі раённай ветэрынарнай станцыі. Для імянінніц – кветкі, узнагароды, падарункі.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.