20 Апреля 2026

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

gazeta
  • 162
У чацвёрты раз мінулай нядзеляй Пераброддзе прымала свята народнай творчасці. На цэнтральнай плошчы вёскі размясціліся экспазіцыі клуба майстроў “Святліца”. Алена Зубава прадстаўляла вырабы з гліны, цацкі. Сапраўдную выставу прывезлі з Дома рамёстваў Дзісны кіраўнік Таццяна Кузняцова і майстра Вольга Шастак. На ёй—вышыўка, шыццё, бісер, вязанне, цацкі. Алена Стаўская з Завуцця дэманстравала карціны з саломкі і аплікацыі. Аказалася, што яна ледзь не мясцовая, бо яе родная Суромшчына таксама ў складзе УП “Міёрскі”, Фаіна Шугальская прапанавала новыя малюнкі. Побач з ёй свае карціны размясціла тутэйшая мастачка Ядвіга Ліпатава.

Старанна падрыхтаваўся да паездкі ў Перабродде народны клуб нацыянальнай кухні “Груца” з Радзюкоў з рознымі выпечкамі, якія прадстаўляла Альдона Папко. Але ўсё ж большая ўвага мясцовых жыхароў была да знаёмых кулінараў: Жанна Каравацкая напякла тартоў, трубачак, сканцаў, а прапаноўвала іх пакупнікам Галіна Паўлоўская.

Яшчэ напярэдадні на Дзесятніцу прайшло богаслужэнне ў царкве, а ў нядзелю на плошчы ўрачыстаць адкрылі вядучыя Наталля Самсановіч і Аляксандр Гайдзель. Да ўдзельнікаў “Перабродскай зоркі” звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава і старшыня Перабродскага сельскага Савета В. М. Дзеравянчык. Пра традыцыі і мясцовую ініцыятыву гаварыў начальнік аддзела культуры А. С. Тронькін. Шчырыя словы віншавання адрасаваў сваім выбаршчыкам дэпутат раённага Савета, намеснік аблваенкама С. А. Пляшкоў.

Вядучыя прадставілі народных майстроў, кожнаму ўручылі салодкі прыз. А потым пачалася мастацкая праграма. Яе адкрылі мясцовыя самадзейныя артысты. Прыемныя хвіліны гледачам даставілі самадзейны калектыў “Язынка”, ансамбль народных інструментаў “Павятчанка” пад кіраўніцтвам Ігара Бунты. Дарэчы, гэты калектыў адзначыў сваё 30-годдзе.

Сёлетняя “Перабродская зорка” вытрымала выпрабаванне моцным ветрам, дажджом, холадам і нават адсутнасцю электрычнасці. І ўсё ж свята адбылося.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
← Предыдущая

Воспитанники Миорской детской школы искусств стали победителями на VII открытом региональном конкурсе исполнителей на народных инструментах

Назад к списку
Следующая →

Міярчане на “Славянскім базары”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]