19 Апреля 2026

Воспитанники Миорской детской школы искусств стали победителями на VII открытом региональном конкурсе исполнителей на народных инструментах

gazeta
  • 6489


Выхаванцы Міёрскай дзіцячай школы мастацтваў заявілі пра сябе на VII адкрытым рэгіянальным конкурсе выканаўцаў на народных інструментах «Звонкія крыніцы», што праходзіў у Магілёве. Даслалі відэазапісы выступленняў – і сталі пераможцамі.

Дыпламант І ступені – ансамбль цымбалістак у складзе Дар'і Дзярачыц і Кацярыны Кыцевай (на фота). Педагог і канцэртмайстар – Алена Стома.

– Дзяўчаты займаюцца пяты год. Старанныя, адказныя, актыўныя. Задзейнічны ў розных мерапрыемствах, – характарызуе вучаніц Алена Уладзіміраўна. – У мінулым годзе паспяхова выступілі на конкурсе ў Наваполацку.

Таксама дыпламант І ступені – гітарыст Аляксандр Даронда, з якім займаецца педагог Таццяна Бялевіч.
– Саша вучыцца шосты год, у наступным ужо выпускнік. Перамагаць яму дапамагаюць упартасць і мэтанакіраванасць. Калі штосьці вырашыў – абавязкова зробіць, – расказвае Таццяна Норбертаўна. – У студзені на дыстанцыйным конкурсе #МузыкалкаЛида# стаў лаўрэатам І ступені.

***
Чарговы творчы іспыт выхаванцаў школы мастацваў чакае сёння. На абласны конкурс выканаўцаў народных інструментаў у Віцебск едуць гітарысты Цімур Цвячкоўскі і Захар Кулеш (педагог Таццяна Бялевіч), на балалацы сыграюць Карына Кажан, Ілья і Дзяніс Зуевы (педагог Лідзія Алеська), на баяне – Уладзіслаў Маскаўчэнка (педагог Вячаслаў Адзінец). Поспехаў юным музыкам!

Кацярына Рынкевіч.
Фота з альбома дзіцячай школы мастацтваў.

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]