Заведущая Язненского СДК Лариса Бервячонок об участии в республиканском форуме "Женщина и будущее деревни"

gazeta
  • 224160

Прадстаўніц з усіх 118 раёнаў краіны сабраў 3 сакавіка рэспубліканскі форум «Жанчына і будучыня вёскі». Мерапрыемства праходзіла па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Авальнай зале дома Урада. У складзе дэлегацыі з Віцебскай вобласці загадчык Язненскага сельскага Дома культуры Ларыса Бервячонак.

Прадстаўляць раён на мерапрыемстве такога ўзроўню – вялікія гонар і адказнасць. Удзячна за такую магчымасць, – заўважае Ларыса Генадзьеўна. – Форум прайшоў у цёплай, душэўнай атмасферы. Зусім не адчувалася скаванасці, стасункі лёгкія і нязмушаныя. Кожная вобласць падрыхтавала прэзентацыю пра жанчын-удзельніц форуму, атрымалася цікава. З прывітальным словам звярнуўся да нас Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка. Падкрэсліў важную ролю жанчыны ў развіцці сяла. Яркія ўражанні пакінула экскурсія ў Палац Незалежнасці, якую на працягу больш чым дзвюх гадзін праводзіла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Удзел у форуме для мяне стаў моцным зарадам да дзеянняў, натхніў на далейшую стваральную працу.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота с асабістага архіва Ларысы БЕРВЯЧОНАК.

← Предыдущая

Марина Хахель из Волковщины мечтала стать акушером с детства

Назад к списку
[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]