Авторизация
 

За комплексны рух рэгіёна наперад

За комплексное движение региона вперед
31 кастрычніка ў канцэртнай зале Нацыянальнай бібліятэкі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу "Пазнай Беларусь!"
Сёлета ён у 11-ы раз сабраў разам усіх, хто актыўна развівае турызм, каб зрабіць нашу краіну яшчэ больш прывабнай і цікавай.

 

 Усяго на ўдзел было пададзена 120 заявак — гэта па 10-20 прэтэндэнтаў на кожную намінацыю. Ацэньвалі работу канкурсантаў экспертныя камісіі, па заключэннях якіх падводзіла вынікі журы на чале з намеснікам Міністра спорту і турызму Ч. К. Шульгой.

 

Як адзначалася на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, сёлета ўдзельнікаў конкурсу было больш, чым у папярэднія гады. Узровень намінантаў усё вышэй. Прыемна і пачэсна, што і наш раён адзначаны ў адной з самых значных намінацый граматай "За комплексны рух рэгіёна наперад". Такая заслуга многім абавязана фестывалю "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю". Яго непасрэднаму куратару, намесніку старшыні райвыканкама Марыі Мікалаеўне Баніфатавай уручылі спецыяльны нагрудны знак "За развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь".

 

— Канешне, гэты конкурс — не толькі падстава прэзентаваць самабытнасць свайго краю, але і магчымасць на іншых паглядзець, у іншых павучыцца, —адзначае Марыя Мікалаеўна. — У кожнага куточка нашай Беларусі свая адметнасць, свая "фішка". Шчыра прызнацца, радасць і гордасць ахоплівае за родную краіну, якая яна ў нас багатая нацыянальным каларытам і непаўторная прыроднай прыгажосцю. Асабліва прыемна, што цікавасць пазнаваць яе расце.

 

Варта адзначыць, што ў конкурсе ў намінацыі "Лепшы аб'ект агратурызму" прымала ўдзел аграсядзіба "Дастатак" з Дзісны, гаспадыня якой Лілія Іванаўна Арцімёнак.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 442
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 121
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 831
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 567
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 099
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 154
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2019


Именины 18 августа 2019
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет игровые автоматы играть бесплатно Бесплатно играть в слоты. Автоматы Гейминатор. Автоматы в онлайн казино.