Авторизация
 

Адпачынак целам і душой

Отдых для тела и души У мінулую нядзелю ў аграсядзібах рэспублікі праводзіўся "Дзень адчыненых дзвярэй". На жаль, наша дэлегацыя наведала толькі два такіх аб'екты ў раёне — "У Пятра" (в. Зачарэўе) і "Уклянку" (в. Снегі) — аднак, паверце, гаспадарам было чым пахваліцца!

Напачатку завіталі да Пятра Іванавіча Ягорава (спадзяюся, пытанняў наконт назвы аграсядзібы не ўзнікае). Шчырасць і адкрытасць гаспадара падкупляюць! Ён запрасіў прысутных у хату, якая вельмі спадабалася—адзін пакойчык і кухня,—дзе ўсё па-сялянску проста, але акуратна і ўтульна. Адначасова тут можна размясціць 5-6 чалавек. Зімой жыллё не здаюць, а вось на чэрвень сёлета ўжо запланаваны прыезд масквічоў. Пётр Іванавіч сціпла паведаміў, што пакуль у яго адпачываюць толькі родныя і знаёмыя. У планах — далейшы рамонт жылля і добраўпарадкаванне.

 

Отдых для тела и души Калі мы зайшлі ў глыб участка, проста "ахнулі": сядзіба знаходзіцца на беразе возера Абстэрна. Маляўнічы пейзаж надоўга затрымаў нас на адным месцы. Аказалася, што ў Пятра Іванавіча ёсць чым прыцягнуць турыстаў. Гэта і лазня на беразе возера, і лодка з катэрам. А гонар гаспадара — сажалка, дзе можна ўдала парыбачыць. Увогуле, увесь камплект паслуг для добрай рэлаксацыі. Дарэчы, гатаваць тут давядзецца самім, але гаспадар са сваёй "палавінкай" прапаноўваюць гасцям натуральныя прадукты, вырашчаныя на ўласным падвор'і.

 

Пасля зайшлі ў хату, дзе жывуць самі Ягоравы. Пётр Іванавіч паказаў нам свае паляўнічыя трафеі, якія заслугоўваюць увагі. Адзначылі госці і шыкоўны прыгожа аформлены камін — даўняя мара гаспадара, якая нарэшце ажыццявілася.

Муж з жонкай запрасілі прысутных пачаставацца на свежым паветры смачнымі стравамі. Пакаштавалі мы грыбочкаў і смажаных карпаў, рыбнай тушонкі. Быў тут і хатні сыр. А яшчэ — спалучылі  карыснае з прыемным. Член таварыства "Уздым" (Латвія) Аляксандр Лапа выступіў перад прысутнымі. Прыгожа выводзіў ён песню "Да сустрэчы" і іншыя, а сапраўдным сюрпрызам стала кампазіцыя, якую ён выканаў разам з матуляй Зояй Васільеўнай. Тут панавала такая цёплая і таварыская атмасфера, што нават было крыху шкада развітвацца з гасціннымі гаспадарамі.

 

Отдых для тела и души Наступны пункт прыпынку — аграсядзіба "Уклянка". Гаспадарыць тут Міхаіл Міхайлавіч Ролік. У распараджэнні гасцей два пакоі. Мужчына адзначыў, што ў яго могуць жыць дзве сям'і з 5-6 чалавек. Аднак гэта толькі летам, зімой адпачынак не карыстаецца попытам. Шыкоўныя пакоі з аддзелкай з дрэва. Госці тут таксама гатуюць самі. У двары — мангал! А яшчэ гаспадар паказаў пабудову, якая хутка ператворыцца ў летнюю кухню. Там будзе некалькі пакояў. Ёсць і невялічкая, але акуратная лазня. Праўда, па меркаванні турыстаў, возера далекавата — аж 600 метраў! Аднак і тут ужо ёсць свае пастаянныя госці.

 

Задаволеныя вярталіся мы дадому. Усе адзінадушна вырашылі, што ў нашым краі сама прырода настройвае чалавека на прыемны адпачынак, а калі да гэтага дадаць яшчэ гасціннасць і ветлівасць гаспадароў, спрыяльныя жыллёвыя ўмовы, — што можа быць лепш?! Не, ні з якімі заморскімі курортамі не параўнаеш!

На здымках: Гаспадары Ягоравы. сядзіба П. І. Ягорава; сядзіба М. М. Роліка.

Алена ВАРОНІНА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 371
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 444
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 133
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 831
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 567
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 099
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 154
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2019


Именины 18 августа 2019
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта