Авторизация
 

Жывуць сямейныя традыцыі

Живут семейные традиции Будаўніцтва, а затым асвячэнне капліцы Святога Благавернага Вялікага князя Аляксандра Неўскага на плошчы Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры па ініцыятыве нашай зямлячкі Тамары Іванаўны Ляхавай выклікала вялікі грамадскі водгук. А яшчэ цікавасць да яе самой, сям'і, абставін і сімволікі пабудовы. Паімкнуся даць на ўсе гэтыя пытанні адказы, спасылаючыся на публікацыі былой абласной газеты "Народнае слова", часопіса "Царкоўнае слова", іншых выданняў, а таксама ўспаміны самой Тамары Іванаўны.

 

Ляхавы
Гісторыю гэтай сям'і нашчадкі звычайна пачынаюць з Івана Сцяпанавіча Ляхава. Ён—педагог-гісторык. У вёсцы Корабы Глыбоцкага раёна пабудаваў школу, у ёй ад-працаваў настаўнікам і дырэктарам 35 гадоў. Жонка яго—Ганна Карпаўна Кушнерава—была настаўніцай пачатковых класаў. У свой час яны разам прыехалі на Глыбоччыну і былі там паважанымі людзьмі сярод мясцовага насельніцтва. Іх сын Аляксандр закончыў з залатым медалём сярэднюю школу ў Глыбокім, выдатныя веды дазволілі яму паступіць на геаграфічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ён атрымаў дыплом спецыяліста ў галіне гідралогіі і метэаралогіі. Усе яны, ды і іншыя родныя знайшлі вечны прытулак на старых міёрскіх могілках за касцёлам, дзе ўтварыўся сямейны пантэон.


Живут семейные традиции Асабліва трэба адзначыць, што ўсе члены вялікай сям'і Ляхавых з'яўляліся абаронцамі Айчыны. Іван Сцяпанавіч закончыў знакамітае Качынскае лётнае вучылішча і ваяваў. Яго бацька Сцяпан Мікалаевіч—удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай, загінуў у 43-ім у партызанах. Дзядзька Ануфрый Пятровіч Рабушка ў 1917-ым служыў на крэйсеры "Аўрора". Цесць Карп Ісакавіч Кушнераў змагаўся за Сталінград, родны брат Сяргей—за Маскву. Сястра Марыя была сувязной атрада імя Шчорса, якім камандаваў Пётр Міронавіч Машэраў, а яе муж Мікалай Васільевіч Яленскі, таксама ўдзельнік вайны, пазней працаваў пракурорам Міёрскага раёна. Другая сястра Раіса за сувязь з партызанамі вывезена ў Германію, а пасля жыла і працавала ў Міёрах. Сын Аляксандр служыў у авія-палку ў горадзе Шаўляй. Потым стаў вядомым банкаўскім работнікам.
У свой час дачка І.С. Ляхава Тамара Іванаўна добраўпарадкавала пахаванні бацькоў і брата, акрамя таго, па блаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія арганізавала выраб і ўстаноўку летам 2008 года на даведзенай да ладу пустэчы могілкаў вялікага гранітнага праваслаўнага крыжа, які вырабілі ўмельцы аб'яднання "Віцебскі граніт". Ён велічна глядзіцца на бетонным пастаменце. 12 чэрвеня яго асвяціў тады настаяцель Новапагосцкай царквы Віктар Вабішчэвіч. Урачыстасць сабрала шмат жыхароў райцэнтра і навакольных вёсак, на яе прыехалі госці з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Віцебска. Памяць Івана Сцяпанавіча Ляхава наведваліся ўшанаваць настаўнікі Корабаўскай СШ з Глыбоччыны.


Сімвалічна, што вось гэтая падзея асвячэння супала са святкаваннем 1020-годдзя хрышчэння Русі. Напэўна, яна ж не дазволіла засяродзіцца толькі на пахаваннях родных для Тамары Іванаўны і іншых прысутных. А непадалёку—магілы іншых абаронцаў Айчыны. Так, Іван Фёдаравіч Панамарэнка ў час вайны служыў лейтэнантам, былы галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Мікалай Максімавіч Фёдараў быў капітанам, Сцяпан Сідаравіч Будзько камандаваў ляснымі салдатамі, настаўнікі Вольга Андрэеўна Грузневіч і Уладзімір Канстанцінавіч Казачонак змагаліся з ворагам у радах партызан, Аляксандр Іосіфавіч Капітанаў стаў інвалідам на фронце… Гэта толькі самыя вядомыя сярод многіх.


Живут семейные традиции Невыпадкова сярод удзельнікаў асвячэння памятнага крыжа нарадзілася ідэя ўшанаваць памяць усіх землякоў - абаронцаў Айчыны капліцай у імя святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага—заступніка воінаў.


Вытокі
Праваслаўная царква шануе памяць пра Аляксандра Неўскага не толькі як аднаго з найвялікшых палкаводцаў Старажытнай Русі. Сапраўды, ён атрымаў выдатныя перамогі ў Неўскай бітве са шведамі, у Лядовым пабоішчы з тэўтонскімі рыцарамі. Рускія войскі пад кіраўніцтвам князя Аляксандра адстаялі паўночна-заходнія граніцы Русі і абаранілі Рускую Праваслаўную Царкву ад захопнікаў-крыжаносцаў.
Благаверны князь умелай палітыкай змякчыў агрэсіўнасць татар, нават дабіўся заснавання ў Залатой Ардзе епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы. Вяртаючыся з Залатой Арды, ён цяжка захварэў. Перад сваёй канчынай прыняў манаскую схіму пад імем Алексій, яго жыццёвы шлях закончыўся ў Гарадзецкім манастыры непадалёку ад Уладзіміра.
Сувязь міёрскай капліцы з тымі далёкімі часінамі падкрэслівае і накупальны крыж: ён хаця і выраблены цяпер, але мае старажытны выгляд з сімволікай таксама дамангольскага перыяду.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 694
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 85 054
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 475
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 774
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 544
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 671
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 июня 2020
Григорий, Иван, Никита, Степан, Федор, Ксения, Семен

Именины 5 июня 2020
Адриан, Александр, Алексей, Андрей, Борис, Василий, Геннадий, Даниил, Дмитрий, Иван, Игнатий, Константин, Леонтий, Михаил, Никита, Петр, Роман, Севастьян, Федор, Евдокия, Мария, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта