"Кладезь" поделился с Миорщиной
gazeta 19-05-2015, 11:11 0 Вытворчасць
На плошчы Леніна райцэнтра больш за тыдзень міярчан і гасцей радавала выстава-кірмаш "Кладезь" Свята-Елісавецінскага манастыра. Землякі набывалі дзіцячую рэлігійную літаратуру, календары, праваслаўныя кнігі, між якіх асабліва карысталіся попытам пра Матронушку, святога ўрача Луку, творчасць Андрэя Лемяшонка — духаўніка манастыра. Цікавіліся і аўдыёдыскамі, сярод якіх — не толькі з царкоўнымі песнямі, але і з тлумачэннямі, жыціямі святых, літургіяй, найпершае прызначэнне якой для цяжкахворых — не здольных наведваць службы. Вабіў шырокі выбар ікон.
Глядзелі ў бліскучых арэолах выявы Мікалая Цудатворца, Казанскай Божай Маці, Спірыдона Трыміфунцкага, Серафіма Сароўскага і іншых святых. "Неўпівальная чаша" дапамагае ад праблем з алкаголем, наркаманіяй, курэннем. "Непарушная сцяна" звычайна вешаецца ля дзвярэй і аберагае дом. Некаторыя выявы зроблены з каштоўных камянёў. Кожная з ікон патрэбная, мае сваё прызначэнне. Як заўважае кіраўнік выставы-кірмашу, паслушніца Наталля Юшкова, увесь тавар асвечаны, цэны ў цэлым сімвалічныя, амаль усё прадстаўленае выраблена ў манастырскіх майстэрнях і з малітвай. Радавалі вока сярэбраныя і пазалочаныя імянныя лыжачкі, керамічны посуд, расшытыя насоўкі, чахлы для тэлефонаў, бранзалеты, пярсцёнкі, магніты, налепкі на аўтамабілі, канструктары капліц, анёлкі, крыжы, лампадкі, святочныя свечкі, посны шакалад, мёд розных відаў ад пэўных хвароб, разнастайныя чаі, зёлкі, мыючыя сродкі, парфумныя алеі, адзенне, наборы для хрышчэння і пахавальныя. Прычым вырабы — з рэлігійнымі выявамі. І названае — толькі частка асартыменту.
Сваю прадукцыю таксама прывозілі мужчынскі манастыр і сястрыцтва Івана Багаслова з Гродненскай вобласці Навагрудскага раёна. На выставе прымаліся запіскі пра здароўе і спачын, а таксама была магчымасць заказаць абедню, малебен, паніхіду, саракавуст, псалтыр, акафіст, канон. Дзецям асаблівая пацеха — батлейка з Віцебскага драмтэатра. Заўзятыя аматары прыходзілі і па пяць разоў. "Кладезь" вандруе па ўсёй Еўропе, паралельна выстаўляецца ў розных кутках свету — пабываў і на Міёршчыне, якая гасцінна прыняла.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.