30 Июня 2026

В поход по знаковым местам направились учащиеся Дисненской СШ

gazeta
  • 22101

 

Вы спросите:
а кто такой турист?
И мы ответим,
ничего не скроем:
Турист – в душе ребенок
и артист,
Которому не хочется покоя...

Гэтыя песенныя радкі не раз гучалі падчас паходу, у які па традыцыі скіраваліся вучні Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. Ідучы маршрутам Дзісна – Пераброддзе – Ідолта – Дзісна юныя турысты знаёміліся з памятнымі і адметнымі мясцінамі Міёршчыны.

Пабачылі помнікі архітэктуры: узведзеную ў 1904 годзе Свята-Георгіеўскую царкву і касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса 1931 года ў Перабродзі; касцёл Маці Божай Шкаплернай у Ідолта ў стылі мадэрн, які мае «брата-блізня» на поўначы Італіі. Пра пабудаваную ў 19 стагоддзі сядзібу Мілашаў распавяла мясцовы бібліятэкар. Агледзелі капліцу, якую ў 1862 годзе ўзвёў Яўген Мілаш у памяць пра жонку.

У вёсцы Тычкі больш даведаліся пра подзвіг Героя Савецкага Саюза Віктара Бабічава. Цяжка паранены, ён адбіваў атакі ворага на гэтым невялікім пераездзе ў ліпені 1944 года, за што і быў удастоены высокага звання.

На зваротным шляху наведалі брацкую магілу салдат і партызан у вёсцы Масеўцы, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

На прывалах абменьваліся меркаваннямі пра ўбачанае, спявалі турыстычныя і песні ваеннай пары, спаборнічалі ў паходных навыках. Словам, паказалі сябе сапраўднымі турыстамі. Нават дождж не псаваў настрой.

Алена КРАСОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

← Предыдущая

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

Назад к списку
Следующая →

Паляванне захапляе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]