29 Июня 2026

Начальник отдела охраны Дисненского лесхоза Евгений Баран о правилах пожарной безопасности в лесу

gazeta
  • 21239

 

Лес – найважнейшая крыніца не толькі забеспячэння народнай гаспадаркі многімі відамі сыравіны і каштоўным будаўнічым матэрыялам, але і чыстага паветра для гарадоў, месца для здаровага адпачынку насельніцтва. Гэта падкрэслівае начальнік аддзела аховы лесу Дзісненскага лясгаса Яўгеній Баран.

– Адзін з самых злых ворагаў лесу – пажар, асабліва калі ён узнікае ў засушлівы час года. Здараецца гэта часцей за ўсё ад неасцярожнага, неахайнага абыходжання з агнём. Кінутая запалка, непатушаны акурак, вогнішча, халатнасць пры спальванні парубачных рэшткаў, сельскагаспадарчыя палы, – заўважае Яўгеній Іванавіч. – Прымаўка сведчыць: з аднаго дрэва можна зрабіць мільён запалак, адной запалкай можна спаліць мільён дрэў.

Нагадайце асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў лесе.

– Не кідайце запалкі і акуркі, якія гараць, не раскладвайце вогнішча ў лясных масівах, на тарфяніках і ў месцах з падсохлай травой, не карыстайцеся машынамі з няспраўнымі сістэмамі сілкавання і запальвання, не пакідайце прамасленыя або набрынялыя гаручымі рэчывамі матэрыялы, не выпальвайце сухую траву.

Калі ўводзіцца забарона на наведванне лясоў і якая адказнасць прадугледжана за яе ігнараванне?

– Рашэннем райвыканкама № 624 ад 14.08.2020 г. штогод у пажаранебяспечны сезон уво- дзяцца абмежаванні ці забарона на наведванне лясоў на тэрыторыі Міёршчыны пры ўсталяванні III і вышэй класаў пажарнай бяспекі лясоў па ўмовах надвор’я. Згодна з арт. 16.21 КаАП, парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды, – прадугле- джаны штраф да 12 базавых велічынь. Тое ж дзеянне, што прывяло да знішчэння ці пашкоджання лесу або тарфянікаў, пагражае штрафам да 30 базавых.

Што рабіць, калі заўважылі пажар у лесе?

– Прыняць меры па яго ліквідацыі, а пры немагчымасці гэта зрабіць – тэрмінова паведаміць у лягас, лясніцтва, сельвыканкам, РАНС ці РАУС. Самы просты спосаб тушэння пажару – захлёстванне агню галінамі, засыпка зямлёй, заліванне вадой.

Лес – народны здабытак, берагчы яго – абавязак кожнага.

← Предыдущая

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

Назад к списку
Следующая →

Паляванне захапляе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]