01 Июля 2026

Благоустройством водопада на реке Вята занимается целая команда

gazeta
  • 15766

 

Вадаспад на рацэ Вята з надыходам летняга сезона становіцца месцам прыцягнення для турыстаў. Пра яго добраўпарадкаванне клапоціцца згуртаваная каманда.

Першая акцыя па навядзенні парадку на тэрыторыі ля вадаспада прайшла ў маі. Арганізатарамі выступілі турыстычны інфармацыйны цэнтр Міёрскага раёна і Павяцкі сельвыканкам. Удзельнікі – прадстаўнікі сектара культуры і аддзела па адукацыі райвыканкама, мясакамбіната і Міёрскага РГЗ – скасілі траву, сабралі смецце і прыбралі тэрыторыю.

– Ваша зладжаная праца – вялізны падарунак для ўсіх жыхароў і гасцей раёна. Цяпер адпачываць ля вадаспада стала яшчэ больш камфортна, чыста і прыемна, – падзякавала ўдзельнікам акцыі загадчык цэнтра Алёна Жук.

Узяла шэфства над мясцовай адметнасцю ТАА «Металапракатная кампанія». У маі работнікі скасілі траву і прыступілі да мантажу лесвіцы і ўладкавання яшчэ адной аглядавай пляцоўкі. У планах было зрабіць гэтае месца кропкай прыцягнення для ўсіх. У канцы першай дэкады чэрвеня кіраўніцтва прадпрыемства выступіла з заявай і падзялілася планамі:
– Рака Вята ля славутага вадаспада больш не раздзяляе, а аб’ядноўвае! Тут з’явіўся мост, які нарэшце звязаў правы бераг з левым. Зусім хутка гэтае месца пераўтворыцца канчаткова. Каб кожны змог атрымаць асалоду на прыродзе без рызыкі, да моста пракладуць зручны спуск, установяць агароджу, створаць новую аглядавую пляцоўку.

Дарэчы, у поле зроку завадчан трапіла яшчэ і крыніца «Святая вада Дзехцяроўская». Тут усталявалі мангальную зону для адпачынку, новыя драўляныя павеці над вадой і навялі парадак на прылеглай тэрыторыі.

Клопат пра прыродныя аб’екты Міёршчыны працягваецца, растуць рады памочнікаў.

Назад к списку
Следующая →

Паляванне захапляе

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]