09 Августа 2010

Рамантуем царкву разам

gazeta
  • 587
Свята-Мікалаеўская праваслаўная царква ў вёсцы Чэрасы з’яўляецца помнікам архітэктуры 19 стагоддзя. Яна патрабуе рамонту. Сіламі прыхаджан у будынку адрамантаваны дах у месцы працякання, атынкавана, пагрунтавана і пафарбавана сталяванне. Выконваюцца іншыя дробныя работы. Але галоўнае—прывесці ў належны стан фасад пабудовы. Для гэтага патрэбны будаўнічыя матэрыялы, спецтэхніка для работ на вышыні. Дарэчы, купалы царквы ўзвышаюцца на 12 метраў. На рамонт збіраем ахвяраванні, якія прымуць ад кожнага, хто пажадае далучыцца да важнай справы: грошы можна пералічыць на рахунак 3015202870018 аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” г. Міёры, УНП 300069832, БІК 416 ці прывезці ў нядзельны дзень да 12 гадзін у царкву. За даведкамі звяртацца да настаяцеля храма Сергія Кавальскага (тэл.: 4-00-67, г. Міёры, вул. Цвятаевай,1).

Прыхаджане Чэраскай Свята-Мікалаеўскай царквы

← Предыдущая

Профсоюз Миорской ЦРБ оказал помощь к школе многодетным семьям

Назад к списку
Следующая →

Свята Адзігітрыі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]