Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В Глубокском районе от пиротехники пострадал ребенок
Происшествия: В период с 2 по 8 ноября на территории Витебской области зарегистрировано 17 киберпреступлений
Официально: Пресс-конференция на тему сохранения исторической правды прошла в Доме прессы
Экономика: 16 ноября - крайний срок уплаты налогов
Социальный вектор: Кто занят в экономике, а кто заплатит по полной рассказала Ольга Федукович
Радость, стыд, вина, страх... Спектр присущих человеку эмоций широк. Иногда мы не знаем, что именно чувствуем и как с этим справиться. Понимать свои эмоции и работать с ними воспитанников детского сада № 2 учит психолог Ляна Рачицкая. Также проводит занятия с педагогами и их помощниками.
Радасць, сорам, віна, страх… Спектр уласцівых чалавеку эмоцый шырокі. Часам мы не ведаем, што менавіта адчуваем і як з гэтым справіцца. Разумець свае эмоцыі і працаваць з імі выхаванцаў дзіцячага сада № 2 вучыць псіхолаг Ляна Рачыцкая. Таксама праводзіць заняткі з педагогамі і іх памочнікамі.
«Сэрца ў жывоцік правальваецца»
Гурток «Смайлік» наведваюць дзеці чатырох – пяці гадоў. Заняткі доўжацца 20-25 хвілін. Прадмет вывучэння – эмоцыі. На чарговай сустрэчы знаёміліся з сорамам і віной.
Плечы апушчаны, позірк – уніз, у грудзях нібы камячок і здаецца, дыхаць стала цяжэй. Так пражываецца сорам.
– Калі вам бывае сорамна? – пытаецца псіхолаг.
– Калі на нас насварыліся, – прыво- дзяць просты прыклад дзеці.
– Што трэба перш-наперш зрабіць?
– Выдыхнуць! – усклікае дзяўчынка.
– Малайчына! Яшчэ важна расправіць плечы і зрабіць некалькі рухаў. Не варта пражываць сорам аднаму. Трэба, каб хтосьці быў побач і падтрымаў.
Так на занятках псіхолаг разам з дзецьмі разбірае розныя эмоцыі. Ад іх знешніх праяўленняў да адчуванняў у целе. Знаёміць з практыкамі пражывання эмоцый. Дзеці абыгрываюць розныя сітуацыі.
Напрыклад, чалавеку сорамна. У гэты момант ён адчувае, нібы з ім штосьці не так. Важна сказаць яму: «З табой усё ў парадку». Ацэнку даюць учынку, а не чалавеку. Эфектыўны сродак падтрымкі – абдымкі.
– Эмацыянальная сфера фарміруецца з ранняга ўзросту. Дашкольнае дзяцінства – найбольш спрыяльны перыяд для развіцця эмацыянальнага інтэлекту, – заўважае Ляна Янушаўна. – Дзеці яшчэ не ўсё ведаюць пра эмоцыі, але ўжо могуць іх асэнсоўваць. У малечы свае ўспрыманне і разуменне, яшчэ не абумоўленыя стэрэатыпамі. Напрыклад, адчуванне радасці адна дзяўчынка на занятках апісала так: «Гэта калі сэрца ў жывоцік правальваецца».
«А што, так можна?»
У Міёрскім дзіцячым садзе № 2 Ляна Рачыцкая працуе першы навучальны год. Займаецца на гуртку з дзецьмі, кансультуе іх бацькоў, праводзіць цыклы заняткаў-трэнінгаў для педагогаў і іх памочнікаў. Апошнія скіраваны на стварэнне камфортнай абстаноўкі ў калектыве, прафілактыку прафесійнага выгарання, фарміраванне гібкасці мыслення. Удзельнікі вучацца бачыць розныя шляхі вырашэння сітуацый і часам здзіўляюцца колькасці варыянтаў.
– Мы прывыклі жыць у ацэначнай парадыгме і прытрымлівацца пэўных перакананняў. Калі ёсць толькі два полюсы: добра і дрэнна, выбару не застаецца. Калі ж убраць ацэнку, свет зайграе рознымі фарбамі, – гаворыць псіхолаг. – Шмат разоў падчас заняткаў з дарослымі чую фразу-здзіўленне: «А што, так можна?»
Напрыклад, можна праз дзесяць гадоў пасля акадэмічнага водпуску прадоўжыць вучобу ва ўніверсітэце і атрымаць дыплом. Гэта асабісты прыклад Ляны Янушаўны.
– З восьмага класа бачыла сябе ў псіхалогіі. Марыла стаць дзіцячым псіхолагам, – расказвае суразмоўніца. – Родам я з Гомельскай вобласці, пасля школы паступіла ў педкаледж у нашым абласным цэнтры, дзе атрымала прафесію выхавацеля. Вырашыла прадоўжыць адукацыю ў Магілёўскім універсітэце імя А. Куляшова. Па сямейных абставінах давялося пакінуць вучобу – выхоўвала двух сыноў. У мінулым годзе скончыла факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. Машэрава.
Універсітэцкі дыплом не кропка ў адукацыі. Ляна Янушаўна працягвае вучыцца. Прайшла курсы па арт-тэрапіі. На гарызонце дыплом кансультанта па метафарычных асацыятыўных картках. Для кожнага псіхолага лічыць абавязковым праходзіць індывідуальную тэрапію, каб заставацца ў рэсурсе і мець магчымасць дапамагаць іншым.
Маячкі на шляху да сябе
Ці варта ўвогуле столькі ўвагі надаваць эмоцыям? Няўжо яны настолькі важныя?
– Эмоцыі вельмі важныя для чалавека. Яны як маячкі, якія сведчаць пра нашы патрэбы, – адзначае псіхолаг. – Раздзяленне эмоцый на пазітыўныя і негатыўныя не зусім карэктнае. У кожнай свае функцыі. Напрыклад, злосць можа сігналізаваць пра парушэнне асабістых граніц, страх – гэта абарона, сорам і віна рэгулююць нашы адносіны ў грамадстве.
Як заўважае Ляна Янушаўна, кожную эмоцыю важна прызнаць, адчуць целам і пражыць. Напрыклад, падчас злосці – памахаць кулакамі ў паветра ці пабіць падушку. Падаўленне эмоцый у перспектыве пагражае псіхасаматычнымі захворваннямі.
Вучыцца працаваць са сваімі эмоцыямі ніколі не позна, сцвярджае псіхолаг. Дарослым гэтую навуку асвоіць складаней з-за пэўных стэрэатыпаў мыслення. Аднак таксама магчыма. Эмоцыі-маячкі вядуць нас да сябе.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з альбома Ляны РАЧЫЦКАЙ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.