08 Апреля 2024

Профсоюзное отчетно-выборное собрание участка почтовой связи Миоры Глубокского РУПС прошло в Миорах

gazeta
  • 975

Неравнодушный, инициативный, грамотный коллектив назвала главным условием качественной профсоюзной работы председатель первички узла почтовой связи "Миоры "Глубокского РУПС Ольга Сковородко. Недавно она держала отчет за последние пять лет.

 Нераўнадушны, ініцыятыўны, граматны калектыў назвала галоўнай умовай якаснай прафсаюзнай работы старшыня пярвічкі вузла паштовай сувязі «Міёры» Глыбоцкага РВПС Вольга Скавародка. Нядаўна яна трымала справаздачу за апошнія пяць гадоў.

На ўліку ў пярвічцы 73 работнікі і два ветэраны працы. Ахоп прафсаюзным членствам складае 100 %.

– Пастаяннае навучанне прафактыву – залог поспеху прафсаюзнай дзейнасці, – падкрэсліла Вольга Скавародка. – А яна ахоплівае розныя сферы працоўнага, сацыяльна-эканамічнага, культурнага і спартыўнага жыцця калектыву, пытанні работы з моладдзю, пенсіянерамі, жанчынамі і дзецьмі работнікаў.

Немалаважная ўвага надаецца грамадскаму кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы. За гэты накірунак адказвае начальнік аддзялення паштовай сувязі № 2 г. Міёры Наталля Беразоўская. Яна кантралюе сістэму аплаты працы, налічэнне заробку і своечасовасць яго выплаты, тэрміны заключэння кантрактаў.

За справаздачны перыяд прайшло восем маніторынгаў па адпаведных пытаннях. Асаблівую ўвагу скіроўвалі на захаванне графіка водпускаў, своечасовасць уручэння працоўных кніжак і выплаты разліковых пры звальненні работніка, пытанні правамернасці прыцягнення работнікаў да работы ў выхадны дзень і звышурочна і аплату такіх дзён, захаванне зменнасці ў вадзіцеляў, захаванне правіл унутранага працоўнага распарадку, стан працоўнай і выканаўчай дысцыпліны на рабочых месцах.

Наймальнік інфармаваў прафсаюзны камітэт і работнікаў структурных падраздзяленняў аб ходзе выканання даведзеных планавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, аб фінансавым становішчы арганізацыі, аб сярэднямесячным заробку супрацоўнікаў і выніках іх прэміравання, зыходзячы з фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Другі важны накірунак – грамадскі кантроль за аховай працы. Стварэнне бяспечных і здаровых умоў працы работнікаў, папярэджанне няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў – прыярытэт наймальніка і прафсаюзнай пярвічкі. Для гэтага выкарыстоўваюць розныя меры: прафілактычныя размовы з супрацоўнікамі, перыядычны кантроль заканадаўства аб працы з распрацоўкай мерапрыемстваў па ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў па ахове працы пры неабходнасці.

 За справаздачны перыяд грамадскія інспектары па ахове працы правялі 76 праверак і выдалі 76 рэкамендацый. Асноўныя парушэнні выяўлены пры арганізацыі работы па ўтрыманні тэрыторый, будынкаў і памяшканняў вузла паштовай сувязі і аддзяленняў, а таксама ўтрымання аптэчак першай медыцынскай дапамогі.

На забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны звярнула ўвагу член грамадскай камісіі па ахове працы Марыяна Кавалёнак. Дзякуючы гэтаму можна максімальна знізіць верагоднасць вытворчага траўматызму, а таксама дасягнуць выканання ўсімі работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява і начальнік Глыбоцкага РУПС Андрэй Масла падкрэслілі, што работнікі пошты заўсёды вылучаліся працавітасцю і адказнасцю. Пацвярджэнне таму – званні «Чалавек года Міёршчыны» ў Аляксандра Дзям’янава і «Жанчына года Міёршчыны» ў Таццяны Андрэевай. У ліку сённяшніх узнагарод – граматы інструктару-інспектару па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях Вользе Скавародка і казначэю Дзіяне Вайсковіч ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Аляксандра Марозава. Прафсаюзны камітэт імкнецца знаходзіць узаемаразуменне з кіраўніцтвам вузла паштовай сувязі для вырашэння пытанняў аховы працы, паляпшэння ўмоў працы. Між тым у зоне яго ўвагі не толькі працоўныя, але і іншыя аспекты. Работнікаў і іх дзяцей далучалі да здаровага ладу жыцця, аздараўлення ў санаторыях, удзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах, а моладзь – да грамадска-палітычнага жыцця рэгіёна і вобласці.

Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота прадаставіла Аксана ПАДЗЯВА.

 

← Предыдущая

Информдосье «Октябрь-1917: рождение новой эпохи», посвященное Дню Октябрьской революции, собрало в районной библиотеке представителей разных поколений

Назад к списку
Следующая →

В Миорском районе пройдут весенние ярмарки

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]