18 Января 2026

Подарок для земляков Миорщины

gazeta
  • 1089

 Літаратурна-музычная сустрэча «Люблю цябе, мой родны край» у цэнтральнай раённай бібліятэцы сваёй атмасферай нагадвала цёплую сяброўскую вечарыну. З нязмушанымі стасункамі, вершамі, песнямі і нават танцамі.

Да землякоў завіталі паэтка Галіна Загурская і бард Васіль Граноўскі. Як было заўважана, кожная сустрэча з таленавітымі людзьмі – падарунак.

 Госці дзяліліся з аўдыторыяй сваёй творчасцю. Галіна Загурская чытала вершы, а Васіль Граноўскі спяваў аўтарскія песні пра родную краіну, малую радзіму, маці, каханне. У творчай спадчыне барда маюцца кампазіцыі, напісаныя на вершы паэткі-зямлячкі. Яны таксама прагучалі падчас сустрэчы.

Песню «Бібліятэчны вальс» супрацоўнікі ўстановы падтрымалі танцам.

 На памяць пра сустрэчу землякам уручылі сувеніры.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

Подарок детям к празднику

Назад к списку
Следующая →

Руководство Миорского района поздравляет спасателей с профессиональным праздником

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]