05 Августа 2024

Миорчане приняли участие в передвижном музее "Поезд Победы"

gazeta
  • 741

Уникальныйпередвижноймузей "Поезд Победы" посетилав июле делегациярайонногоцентрадетейи молодежи.Его главнаяцель-сохранениеисторическойправдыи памяти о защитниках нашего Отечества.В "Поезде Победы" жителииз разныхуголковРоссиииБеларусисмогли прикоснутьсяк знаковымстраницамсвоей истории.

Унікальны перасоўны музей «Поезд Перамогі» наведала ў ліпені дэлегацыя раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Яго галоўная мэта – захаванне гістарычнай праўды і памяці пра абаронцаў нашай Айчыны. У «Поездзе Перамогі» жыхары з розных куточкаў Расіі і Беларусі могуць дакрануцца да знакавых старонак сваёй гісторыі.

З першай секунды нібы пагружаешся ў далёкія ваенныя гады. Ва ўсіх вагонах ёсць «жывое» мультымедыйнае акно, чутны перастук колаў, што стварае адчуванне руху. У навушніках гучыць голас машыністкі Ліды, відавочцы тых далёкіх падзей. Праводзячы наведвальнікаў па вагонах, яна распавядае пра эпізоды Вялікай Айчыннай вайны.

Першы вагон – мірны час. Ён адлічвае апошнія гадзіны. За акном – цёплы летні дзень, гарадскі вакзал. Сярод пасажыраў людзі розных узростаў, сацыяльных статусаў, прафесій, памкненняў. Якія ў іх планы на паездку? Ці наканавана ім ажыццявіцца? Хутчэй за ўсё – не.

Наступны вагон распавядае пра пачатак вайны. Жыхары некаторых населеных пунктаў даведаліся пра яе не па радыё. Як гэта было, паказана ў першай частцы вагона. Другая прысвечана абаронцам Брэсцкай крэпасці, якія змагаліся насуперак усяму. Без сувязі, ежы, вады і медыкаментаў. Па загадзе сэрца, сумлення і салдацкага доўгу. Таксама ў гэтым вагоне распавядаецца пра падзеі на фронце і ў тыле, пра подзвігі і ахвяр.

Трэці вагон – поезд, што ідзе на фронт. У ім юнакі едуць абараняць Радзіму. На іх тварах трывога і холад блізкай бяды, наперадзе невядомасць.

Пра жудасныя злачынствы Трэцяга рэйха – канцлагеры, месцы масавага зняволення і знішчэння людзей – распавядае чацвёрты вагон. Панурая атмасфера прабірае да мурашоў: змардаваныя твары і абяссі- леныя целы вязняў, боль, голад і страх, расстрэлы і газавыя камеры… Эмоцыі не перадаць словамі. Розум не ў стане асэнсаваць. Але пра гэта трэба памятаць, каб ніколі не паўтарыць.

ДАРЭЧЫ

Ні ў адным музеі свету няма такой колькасці шматфігурных васкавых кампазіцый у скульптуры. Фігуры змайстраваны настолькі натуральна, якасна і дакладна, што іх складана адроз- ніць ад жывых людзей. Здаецца, у кожнай жыве душа.

Таксама складана перадаць гаму пачуццяў і эмоцый, якія адчуваеш у вагоне, прысвечаным клопаце пра параненых. Гэта таксама свайго роду поле бою, дзе змагаліся за чалавечыя жыцці. Перад вачыма трагедыя моцных мужчын, якія сталі інвалідамі, юных салдат – ахвяр вайны ў самым пачатку свайго жыццёвага шляху. А яшчэ гэты вагон пра вялікі подзвіг урачоў. Нягледзячы на сусветную стомленасць, яны лячылі, аперыравалі, даглядалі хворых. Распавядаецца тут і пра вялікіх вучоных, канструктараў, фізікаў, біёлагаў.

Пяты вагон увасабляе лазнева-пральныя цягнікі. Падчас вайны яны сталі найважнейшымі сродкамі выканання санітарных норм у арміі. У вагонах знаходзіліся душавыя кабіны, сушылкі, дезынфекцыйныя камеры. Часта для салдат гэта было адзінай магчымасцю памыцца ў перыяды працяглых баёў і доўгіх паходаў. Тут жа ідзе расповяд пра блакаду Ленінграда і яго жыхароў, якія выжывалі ў голадзе і холадзе.

Герой наступнага вагона – маршал Ракасоўскі. Наведвальнікам расказваюць, як у ваенных штабах зараджаліся геніяльныя і віртуозныя планы бітваў, якія ў многім вызначылі вынік вайны.

Апошні сёмы вагон – Перамога! Інтэр’ер нагадвае другі вагон, у якім салдаты едуць на фронт. Тыя, хто ўцалеў, вяртаюцца дадому. Кветкі, усмешкі, фота на памяць…

Экскурсія завершана. У наведвальнікаў слёзы ў вачах, ком у горле. І пачуццё нейкага невымоўнага жаху, які суправаджаў наш народ на працягу страшных чатырох гадоў. А яшчэ разуменне таго, что ты цяпер па-іншаму будзеш глядзець на ўсё, што адбываецца навокал.

У ТЭМУ

Нельга не пагадзіцца з тым, хто сцвярджае, што «Поезд Перамогі» – гэта метафара жыцця чалавека. Кожнаму з нас, гледзячы ў вочы тых, хто абараняў нашу краіну ў гады Вялікай Айчыннай вайны, трэба сур’ёзна задумацца, як і для чаго мы жывём, ці годна распараджаемся дарам, атрыманым ад пакалення пераможцаў, – дарам жыцця.

Ніна ЗАКРЭЎСКАЯ, загадчык аддзела тэхнічнай творчасці ЦДМ.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

Подарок детям к празднику

Назад к списку
Следующая →

Самый счастливый человек деревни Леонполь Миорского района - Нина Федоровна Шук

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]