Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 5 по 11 октября на территории Витебской области зарегистрировано 23 киберпреступления
Официально: Прямая телефонная линия в Витебской таможне пройдет 14 октября
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
Над пытаннямі, адказы на якія не знойдзеш у школьных падручніках, разважалі ўдзельнікі інтэлектуальнага турніру «Эрудыт», што прайшоў у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі. Шэсць каманд са школ Міёршчыны спаборнічалі ў эрудыцыі, логіцы, творчым мысленні.
Два туры. У кожным па 12 пытанняў. Хвіліна на роздум – і картку з адказам здаюць журы. Чым менш каманд адказала на пытанне, тым вышэй яго рэйтынг.
Спабонічалі ў інтэлектуальным турніры каманды з СШ № 2 імя М. Ізварына, СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.Томкі, Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Чапукоўскай СШ, Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча і Язненскай СШ.
«Кола фартуны» накруціла 18
Карціна Леанарда да Вінчы «Мона Ліза» – таксама вядомая як «Джаконда» – знаёма кожнаму. Але мала хто ведае, што ў жанчыны, адлюстраванай на палатне, адсутнічае адна характэрная дэталь знешнасці, якая ёсць у любога чалавека. Што гэта за дэталь?
Гэта адзінае пытанне першага тура, на якое ўсе каманды адказалі правільна. У Мона Лізы няма броваў.
Палова пытанняў засталася без адказаў, хоць правільныя версіі ў каманд былі.
З запісаў Марка Пола: «На поўнач ад Арменіі ляжыць Царцыяніна. Там на мяжы ёсць вялікі калодзеж з маслам, якое ўжываюць пры скурных хваробах людзей і жывёлы». Як мы цяпер называем гэтае масла?
– Мы пісалі адказ, калі прагучала версія пра нафту. Але ўжо трэба была здаваць картку. Крыху крыўдна, – заўважаюць удзельнікі каманды «Знаўцы» з Чапукоўскай школы.
Пра тое, што маслам, якім лечаць скурныя хваробы, можа быць нафта, падумалі і эрудыты з каманды «Кола фартуны» Дзісненскай СШ імя
М. Кузьміна, але для адказу выбралі іншы варыянт. Між тым толькі дзісненскія інтэлектуалы ведалі, што ўбор, які ў 14 – 16 стагоддзях насілі мужчыны, а з 17-га ён стаў выключна жаночым, гэта сарафан, а кампанентам панцыра воінаў Старажытнай Грэцыі і грашыма ў Старажытным Кітаі была соль.
– Кожную суботу ў школе праходзяць заняткі інтэлектуальнага гуртка, аднак да турніру рыхтаваліся дадаткова, – гаворыць намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і кіраўнік гуртка Алена Красоўская. – На турніры каманду прадстаўляюць у асноўным дзесяцікласнікі.
Другі раз на інтэлектуальным спаборніцтве каманда «Бэмс» з Язненскай СШ.
– На многія пытанні не адказалі, аднак гуляць вельмі цікава. Самым складаным падалося пытанне пра парту, – дзеляцца ігракі.
Гучала яно так.
Гэты звыклы для ўсіх прадмет з’явіўся прыкладна сто гадоў таму. Назва яго ўтварылася ад лацінскага слова «група», а сканструяваў яго знакаміты афтальмолаг Фёдар Эрысман, занепакоены дзіцячай блізарукасцю. Што гэта за прадмет?
Правільны адказ – парта. У другой палове 19 стагоддзя ў Расійскай імперыі паўсюль пачалі адчыняць народныя школы, аднак спецыяльнай мэблі ў класах не было. Дзеці займаліся за сталамі, сядзелі на стулах або лаўках. Такая мэбля шкодзіла здароўю, на што звярнуў увагу Фёдар Эрысман. Ён прыдумаў першую канструкцыю парты: змацаваныя паміж сабой лаўка і стол. Стальніца (рус. столешница) нахілена: вучань, седзячы роўна, бачыць кнігі і сшыткі пад прамым вуглом. Лаўка заходзіць за край стала, спінка падтрымлівае паясніцу, падстаўка дае ўпор нагам.
Гэтае пытанне здзівіла ўсіх ігракоў, ніводная каманда не адказала правільна.
У першым туры выйшлі ў лідары дзісненцы з пяццю правільнымі адказамі і 18 баламі.
Падрабязней у раённай газеце.



Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.