12 Августа 2026

За буи не заплывать, в темное время суток не купаться

gazeta
  • 2484

 

Алкагольнае ап’яненне, купанне ў забароненых месцах, ігнараванне правіл паводзін на вадзе – вось асноўныя прычыны гібелі людзей на вадаёмах.

– Бяспеку купальшчыкаў на стыхійных пляжах ніхто гарантаваць не можа, – падкрэслівае начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Уладзімір Канаплёў і звяртае ўвагу: – Праз пяць – сем хвілін пасля таго, як чалавек пайшоў пад ваду, шанцаў на яго выратаванне практычна не застаецца.

Што нельга рабіць аматарам адпачынку на вадаёмах, абазначана ў пункце 24 Правіл аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных Пастановай Саўміна № 543 ад 18 жніўня 2023 г.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

  • купацца ў забароненых для гэтага месцах, а таксама ў цёмны час сутак;
  • ужываць на пляжах алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьвальныя рэчывы;
  • купацца ў стане алкагольнага ап’янення або выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў;
  • заплываць за граніцы, якімі абазначана акваторыя пляжа;
  • падплываць да суднаў, плывучых аб’ектаў;
  • узбірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі, іншыя прадметы;
  • плаваць на спартыўным інвентары, дошках, лежаках, бярвёнах, аўтакамерах, надзіманых матрасах, іншых прадметах;
  • выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і рыштунак не па прызначэнні;
  • арганізоўваць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам адпачывальнікаў, а таксама ўчыняць іншыя дзеянні, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;
  • падаваць ілжывыя сігналы трывогі;
  • пакідаць дзяцей да 14 гадоў без нагляду;
  • мыць бялізну, транспартныя сродкі, купаць жывёлу.

– Таксама забаронена скакаць у ваду з суднаў, плывучых аб’ектаў, мастоў, прычалаў, плацін, дамб, іншых гідратэхнічных збудаванняў і прыстасаванняў, – дапаўняе начальнік выратавальнай станцыі. – Каб адпачынак на вадзе пакінуў выключна прыемныя ўражанні, выконвайце правілы бяспечных паводзін.

← Предыдущая

Борьба с нелегальным алкоголем: ситуация в Миорском районе

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]