05 Августа 2026

Важные правила безопасности во время грозы

gazeta
  • 1580

 

Маланка – сур'ёзная небяспека, здольная выклікаць траўмы, пажары і пашкоджанні будынкаў. Прыкметы яе набліжэння: хуткае ўзнікненне цёмных кучавых аблокаў, духата і штыль, паніжэнне тэмпературы, добра чутныя аддаленыя гукі, першыя ўспышкі і раскаты.

У памяшканні. Зачыніце вокны і коміны, выключыце электрапрыборы, не стаіце ля металу, печаў, камінаў, не выходзьце на дах і гарышча.
У лесе. Трымайцеся адкрытай паляны, не хавайцеся пад адзінокімі высокімі дрэвамі, не стаіце ля ствала, не знаходзьцеся ля кастра.
На адкрытай мясцовасці. Не станавіцеся самай высокай кропкай, пазбягайце ўзвышшаў, металічных агароджаў і ЛЭП, не падымайце метал над галавой, не карыстайцеся тэлефонам.
У палатцы. Стаўце палатку далей ад дрэў, накрыйце плёнкай, закрыйце ўваход, метал трымайце не менш за 10-15 м.
Ля вады. Не купайцеся і не знаходзьцеся ля вадаёма.
У лодцы. Адразу рухайцеся да берага, не лавіце рыбу, прысядзьце, не дакранайцеся да металу.
У аўтамабілі. Спыніцеся, не стаіце на ўзвышшы, перачакайце навальніцу ў салоне, не запраўляйцеся і не сядзіце на металічных прадметах.

Вольга ГІРЖДА, інспектар РАНС.

 

← Предыдущая

За буи не заплывать, в темное время суток не купаться

Назад к списку
Следующая →

Хваробы сэрца—вялікая небяспека

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]