Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти
РАУС разам з РАНС і ТВВОД перайшлі на ўзмоцнены рэжым патрулявання месцаў масавага адпачынку ля вады. Галоўная задача рэйдавых груп – забеспячэнне правапарадку, папярэджанне гібелі людзей на вадаёмах і спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў. Пра гэта расказаў участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Васіль Быкаў:
– Зоны адпачынку і пляжы – грамадскія месцы, за парушэнне ўстаноўленых правіл у якіх прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Распіццё алкаголю і піва караецца штрафам да васьмі базавых велічынь па арт. 19.3 КаАП. Паўторнае парушэнне на працягу года або з’яўленне там у стане моцнага ап’янення пагражае штрафам да 15 базавых або адміністрацыйным арыштам. Купанне ў забароненых месцах (у зоне дзеяння знакаў «Купанне забаронена!») мае наступствы ў выглядзе штрафу ад адной да трох базавых па арт. 24.42 КаАП. Да іх адносяць таксама меліярацыйныя каналы, кар’еры, сажалкі-капані і тэхналагічныя вадаёмы. Дробнае хуліганства, да якога адносяць нецэнзурную лаянку, абразлівае прыставанне да людзей і іншыя дзеянні, што парушаюць спакой, караецца штрафам ад дзвюх да 30 базавых велічынь, грамадскімі работамі ці арыштам (арт. 19.1 КаАП).
За развядзенне адкрытага агню па-за абсталяваных пляцовак пагражае штраф да 12 базавых па арт. 16.41 КаАП. За парушэнне правіл паркоўкі – стаянку транспартных сродкаў на газонах, а таксама бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі ля водных аб’ектаў – да пяці базавых.
Пад асаблівай увагай дзіцячая бяспека, бо асноўная прычына трагедый з удзелам непаўналетніх – у адсутнасці кантролю. Калі праваахоўнікі выявілі ля вады малых без суправаджэння дарослых, то бацькоў могуць прыцягнуць да адказнасці за невыкананне абавязкаў па іх выхаванні, згодна з арт. 10.3 КаАП. Штраф – 10 базавых велічынь.
Каб адпачынак прайшоў без наступстваў, прытрымлівайцеся наступных правіл:
v адпачывайце толькі на афіцыйных пляжах, дзе дзяжу- раць выратавальныя пасты ТВВОД, дно вадаёма ачышчана ад смецця, а зоны заплыву абазначаны буямі;
v не заплывайце за абмежавальныя знакі і не набліжайцеся да суднаў, лодак, катарамаранаў і гідрацыклаў, якія рухаюцца;
v не ўваходзьце ў ваду адразу пасля доўгага знаходжання на сонцы ці інтэнсіўных фізічных нагрузак, бо рэзкі перапад тэмператур можа выклікаць сутаргі ці спазм сасудаў;
v уважліва сачыце за сваімі асабістымі рэчамі.
Калі сталі сведкам правапарушэння, заўважылі чалавека, які тоне, або самі маеце патрэбу ў экстраннай дапамозе міліцыі, – тэрмінова звяртайцеся да бліжэйшага нарада ці тэлефануйце на нумар 102.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.