18 Марта 2021

Команда Витебского кадетского училища стала победителем Республиканской кадетской олимпиады «Патриот».

gazeta
  • 907

 VI Рэспубліканская кадэцкая алімпіяда «Патрыёт» прайшла напрыканцы лютага. Перамога за камандай Віцебскага кадэцкага вучылішча. У ліку яе ўдзельнікаў – наш зямляк Захар АЎЧЫННІКАЎ.

  

У Віцебскім кадэцкім вучылішцы хлопец з Дрыгуч Захар Аўчыннікаў вучыцца другі год. Цяпер у дзявятым класе.

– Стараецца ў вучобе. «8» не атрымлівае, а сярэдні бал за другую чвэрць – 9,5, – расказвае яго маці Марыя. – Паспяхова ўдзельнічае ў алімпіядах па прадметах. Да прыкладу, на раённым этапе алімпіяды па хіміі атрымаў дыплом ІІІ ступені. Актыўнічае ў культурным жыцці вучылішча, выступае на мерапрыемствах у якасці чытальніка. Партрэт Захара занесены на Дошку гонару ўстановы.

 

На алімпіяду «Патрыёт», як правіла, выбіраюць кадэтаў з 10 і 11 класаў. Для Захара зрабілі выключэнне. Усяго ў спаборніцтве ўдзельнічала 11 каманд з кадэцкіх вучылішч краіны. Юнакі і дзяўчаты выконвалі тэсты па гісторыі Беларусі і дапрызыўнай падрыхтоўцы, дэманстравалі аратарскае майстэрства, праходзілі іншыя іспыты. Дарэчы, віцебскія кадэты ўзялі золата шосты раз запар. Захар таксама атрымаў дыплом за першае месца ў намінацыі «Найлепшы эрудыт».

 

За старанную вучобу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вучылішча Захар Аўчыннікаў узнагароджаны нагрудным знакам «За выдатныя поспехі ІІІ ступені»

  

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з асабістага архіва Захара АЎЧЫННІКАВА.

← Предыдущая

Анатолий Сивко провел мониторинг уровня цен в магазине "Ника" в Дисне

Назад к списку
Следующая →

Министр экономики Беларуси Александр ЧЕРВЯКОВ посетил металлопрокатный завод в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]