15 Октября 2020

С Язно навеки связана

gazeta
  • 670

 У Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава Юлія Мікалаеўна Бахір вядзе заняткі па гісторыі Беларусі, Вялікай Айчыннай вайне, універсітэтазнаўстве на розных факультэтах. Сама вучылася тут на гістфаку, цяпер занята выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Яе будні актыўныя і насычаныя, шмат спраў па выхадных. Аднак стараецца вылучыць час, каб прыехаць у роднае Язна.

 

- Для мяне Язна – гэта месца, дзе жывуць самыя дарагія людзі – бацькі Мікалай Іванавіч і Алена Савельеўна, сястра Ірына, пляменнікі, – кажа субяседніца.
Дзяцінства Юліі Бахір прайшло ў сценах Язненскай сярэдняй школы, дзе працавалі настаўнікамі тата з мамай. Атрымлівалася, што не яны за ёй у школу прыходзілі, а наадварот.

 
– У таты быў свой кабінет, у якім мне падабалася бавіць час, і спартзала, дзе можна было пабегаць і пагуляць у мячык, – успамінае Юлія. – Замест выхавацеляў дзіцячага садка ў мяне былі старшакласнікі. Урокі беларускай мовы засвойвала з трох гадоў, седзячы на апошняй парце на ўроках у мамы.

 
Чым больш дарослай станавілася, тым больш цікавілі дзяўчыну сур’ёзныя пытанні. Якім было раней грамадства, што надавала імпульс зменам у свядомасці людзей, як адбываліся навуковыя адкрыцці, якія асобы змянялі ход гісторыі? Шукаць адказы скіравалася на гістарычны факультэт ВДУ імя П. М. Машэрава.
Вучоба цікавіла і захапляла. Прыгадвае, як з аднакурснікамі да позняга вечара заставаліся ў бібліятэцы, забыўшыся на абед і вячэру.

 
– У мае студэнцкія гады яшчэ не было такога свабоднага доступу да інтэрнэту, як цяпер, – адзначае выкладчык. – Сёння шмат інфармацыі можна атрымаць, седзячы дома за камп’ютарам з кубачкам кавы ў руках. Прыемна так вучыцца.
Па меркаванні Юліі Мікалаеўны, сучасныя студэнты – творчыя, энергічныя і цікавыя асобы. Яна шмат часу аддае выкладчыцкай справе, каб даць моладзі веды і навыкі, схіліць да разваг.

 
Вольных гадзін у выкладчыка ўніверсітэта няшмат. Іх прысвячае хобі – фотаздымцы. Любіць фатаграфаваць людзей, рабіць партрэтныя здымкі. Захапленне паступова пераходзіць у прафесіянальны занятак. Сябруе са спортам, аддае перавагу бегу і тэнісу.
На сямейныя святы і ў вольныя выхадныя Юлія Бахір спяшаецца ў роднае Язна. Каб аб- няць дарагіх людзей і за доўгай шчырай размовай падзяліцца ўспамінамі, цяперашнімі справамі і планамі, каб прайсціся знаёмымі сцежкамі і вуліцамі, на якіх засталося дзяцінства, каб напоўніць душу добрай энергетыкай роднага краю, повязь з якім ніколі не страціцца. 

 

Адна з любімых кніг Юліі БАХІР, якую ў дзяцінстве дастала з паліц дамашняй бібліятэкі бацькоў-настаўнікаў, – раман В. Каверына «Два капітаны». Дэвізам твора з’яўляецца апошні радок з верша А. Тэнісана «Уліс» – «Бороться и искать, найти и не сдаваться». Гэтыя словы сталі спадарожнікамі Юліі ў жыцці.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота з асабістага архіва Юліі БАХІР.

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Концерт «Для тебя, мама!» прошел у районного Дома культуры

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]