Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В Глубокском районе от пиротехники пострадал ребенок
Происшествия: В период с 2 по 8 ноября на территории Витебской области зарегистрировано 17 киберпреступлений
Официально: Пресс-конференция на тему сохранения исторической правды прошла в Доме прессы
Экономика: 16 ноября - крайний срок уплаты налогов
Социальный вектор: Кто занят в экономике, а кто заплатит по полной рассказала Ольга Федукович
Бацькоўская адказнасць. Гэтае паняцце часам падмяняюць добрымі адносінамі да дзіцяці і клопатам пра яго. Так, гэта важныя складнікі выхавання, аднак нельга ставіць знак роўнасці паміж імі і адказнасцю. Чаму? Высвятляем з псіхолагам ТЦСАН Зінаідай РАВЕЦКАЙ.
З чаго пачынаецца бацькоўская адказнасць і што ў сябе ўключае.
– У першую чаргу адказных бацькоў адрознівае псіхалагічная сталасць. Яны здольныя адказваць за свае ўчынкі і ўласнае жыццё. Калі гэтага няма, то пра якую адказнасць за маленькага чалавека можна гаварыць?
Адказнае бацькоўства – гэта:
эмацыянальная падтрымка. Слухаць дзіця, даваць яму магчымасць абмяркоўваць праблемы і дзяліцца перажываннямі, размаўляць на розныя тэмы, пазбягаць ацэнак і асуджэнняў, быць памочнікам і дарадцам;
пастаянныя стасункі. Сучасны свет поўны спакус і небяспек. Важна быць у курсе спраў дзіцяці, яго інтарэсаў і пераваг;
захаванне і ўмацаванне здароўя дзіцяці;
выхаванне сістэмы каштоўнасцяў. Кампанія равеснікаў і інфармацыйныя рэсурсы аказваюць моцны ўплыў на дзяцей. Важна, каб побач знаходзіліся дарослыя, якія захоўваюць духоўную спадчыну і могуць яе перадаць. Не маючы ўласнага меркавання, што ёсць дабро, а што зло, не ўмеючы самастойна аналізаваць сітуацыю, дзіця становіцца аб’ектам маніпуляцый;
арганізацыя сямейнага вольнага часу. Сумесны адпачынак дапамагае бацькам і дзецям стаць бліжэй, знайсці паразуменне, гарманізаваць адносіны;
матэрыяльная падтрымка. Важна забяспечваць патрэбы дзяцей. Па магчымасці даваць ім грошы на кішэнныя расходы і вучыць граматна з імі абыходзіцца.
Наўрад ці знойдзецца сям’я, дзе б не ўзнікала канфліктаў паміж бацькамі і дзецьмі. Што можа прывесці да напружаных сітуацый.
– Сярод прычын сямейных канфліктаў можна вылучыць наступныя:
непаразуменне паміж дарослымі і дзецьмі і нежаданне саступіць;
празмерны бацькоўскі клопат. Часам тата і мама кіруюцца правілам: «Дзеці створаны толькі для радасці. Дарослымі яны яшчэ будуць». У выніку расце маленькі дэспат, які прывыкае атрымліваць і нічога не аддаваць узамен;
розныя погляды на выхаванне. Дзіцяці даводзіцца лавіраваць паміж патрабаваннямі таты і мамы;
адносіны дзяцей з сябрамі, што становяцца лішнімі клопатамі для бацькоў;
празмерная строгасць да малых і педагагічная злапамятнасць, калі дзецям часта напамінаюць пра мінулыя памылкі.
Як будаваць адносіны ў сям’і, каб знізіць верагоднасць канфліктаў.
– Адказ вядомы кожнаму: бацькам трэба жыць дружна паміж сабой і стаць для дзяцей сябрамі, у якіх можна знайсці паразуменне, добрую параду і падтрымку. Ва ўсіх дамашніх справах – ад уборкі да рамонту жылля – па магчымасці ўдзе- льнічаюць усе члены сям’і. Галоўны прынцып узаемаадносін паміж бацькамі і дзецьмі – справядлівасць.
Умацоўваюць адносіны паміж дарослымі і малымі простыя сямейныя рытуалы. Напрыклад, раніцай, перш чым выйсці з дому, абдымацца і жадаць адзін аднаму добрага дня, а вечарам – абмяркоўваць поспехі і складанасці; разам гатаваць ці накрываць на стол і так далей.
Адным са складнікаў адказнага бацькоўства Вы назвалі пастаянныя стасункі паміж дарослымі і дзецьмі. Як зрабіць іх эфектыўнымі.
– Размаўляць дружалюбна, паважліва. Быць адначасова цвёрдымі і добрымі. Знізіць кантроль. Падтрымліваць дзіця, акцэнтаваць увагу на яго моцных баках. Паказваць малому свой давер.
ПАМЯТКА
10 законаў бацькоўскай ісціны
1. Даражыце любоўю свайго дзіцяці.
2. Пазбягайце прыніжэння, інакш сфарміруеце ў малога навык прыніжаць, які пасля будзе прымяняць у адносінах да іншых людзей. У тым ліку і да вас.
3. Абыходзьцеся без пагроз. Яны вядуць да страху і нянавісці.
4. Не накладайце забарон. Дзецям уласцівы дух бунтарства. Тое, што забаронена, вельмі хочацца паспрабаваць.
5. Выхоўвайце самастойнасць. Не апякайце там, дзе можна без гэтага абысціся.
6. Заўважайце дзіцячыя маніпуляцыі. Трымайце баланс паміж любоўю і адказнасцю.
7. Развівайце пачуццё гумару.
8. Натацыі чытаць – час марнаваць. Дзеці іх папросту не чуюць.
9. Будзьце паслядоўнымі ў сваіх патрабаваннях.
10. Пакідайце за малым права быць дзіцём: гарэзай, свавольнікам, бунтаром. Інакш такім ён застанецца ў дарослым жыцці.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.