Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти

У залатарніка канадскага няма ворагаў сярод раслін і насякомых. Між тым сам ён уяўляе сур’ёзную небяспеку для навакольнага асяроддзя. Пра шкодны ўплыў расліны на флору і фаўну і эфектыўныя метады яе ліквідацыі нагадвае галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Ваяводаў.
– Залатарнік канадскі з’яўляецца адной з найбольш небяспечных інвазіўных раслін, – падкрэслівае Аляксандр Яўгенавіч. – У свой час быў завезены з мэтай дэкаратыўнага азелянення, а таксама для вырошчвання на корм жывёле.
– Небяспека распаўсюджвання залатарніка канадскага ў тым, што ён цалкам змяняе навакольную флору і фаўну. Кожны куст дае да ста тысяч насення з вельмі высокай усходжасцю. Яно хутка разносіцца ветрам, з’яўляюцца новыя ачагі вырастання. Карэнішчы выдзяляюць у глебу рэчывы, якія прыгнятаюць рост іншых раслін, што прыводзіць да іх поўнага выцяснення з прыродных экасістэм. У лугавых і пойменных экасістэмах залатарнік змяняе састаў і структуру сенакосных угоддзяў, значна пагаршаецца якасць нарыхтоўваемых кармоў. У пойменных лугавых згуртаваннях нясе пагрозу папуляцыі рэдкіх і знікаючых відаў раслін. На сельскагаспадарчых угоддзях парушае структуру пасеву, зніжаючы ўраджайнасць сельгаскультур. Услед за гэтым знікае большасць лугавых насякомых, птушак, дробных млекакормячых. Такім чынам, займаючы любы ўчастак, залатарнік канадскі цалкам змяняе яго раслінны і жывёльны свет.
Наколькі актуальная праблема для Віцебскай вобласці і ў прыватнасці Міёрскага раёна.
– Згодна з дадзенымі інвентарызацыі мінулага года, плошча вырастання залатарніка канадскага на Віцебшчыне складае 288,85 гектара. Найбольш інвазіраваны Аршанскі і Віцебскі раёны. У Міёрскім плошчы нязначныя, аднак ёсць тэндэнцыя да іх павелічэння.
– Скошваць залатарнік канадскі неабходна да красавання і саспявання насення па меры адрастання расліны да 15-20 см. Больш эфектыўныя метады – хімічная апрацоўка, выкопванне або ўзворванне.
– Згодна з законам «Аб раслінным свеце», карыстальнікі зямельных участкаў абавязаны прымаць меры па барацьбе з інвазіўнымі раслінамі. З 19 чэрвеня за невыкананне патрабавання прадугледжаны штраф да дзесяці базавых велічынь.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.