29 Ноября 2025

Кто такие дропперы? Рассказывает начальник Миорского РОВД

gazeta
  • 986

 Нярэдка за буйнымі махлярствамі ў сферы фінансаў хаваюцца дроперы. Яны выконваюць дапаможныя ролі ў злачынных схемах і дзейнічаюць як злучальнае звяно паміж арганізатарамі махінацый і ахвярамі.

Хто такія дроперы?

Прапановы без асаблівых намаганняў зарабіць да 100 долараў за дзень усё часцей прыходзяць у сацыяльных сетках і мэсанджарах. Гэта мае на ўвазе афармленне на сябе карткі ў банку, на які ўкажа сумніўны працадаўца, і перадачу яму паведамленнем у сетцы Інтэрнэт атрыманых рэквізіаў.

Дроперы ці дропы – гэта падстаўныя асобы, задзейнічаныя ў нелегальных схемах па вывадзе сродкаў з банкаўскіх картак. Праз іх тэлефонныя махляры пераводзяць, а затым абнаяўліваюць украдзеныя грошы. Затым іх залічваюць на іншую картку або праз спецсэрвісы канверціруюць у крыптавалюту. Гэта могуць рабіць як самі дропы, так і іх гаспадары. Зрэдку такіх «пераводчыкаў» выкарыстоўваюць уцёмную, але, як правіла, яны атрымліваюць узнагароджванне за свае паслугі.

У чым сэнс?

Махляры выкарыстоўваюць у схеме вываду скрадзеных грошай карткі грамадзян, а яны становяцца саўдзельнікамі злачынства. Дропамі з’яўляюцца тыя, хто здымае сродкі з чужых картак у банкаматах і перадае іх арганізатарам. А таксама тыя, хто аддае свае карткі за невялікае ўзнагароджванне. У некаторых выпадках дропы нават фізічна не перадаюць карткі махлярам, а прадастаўляюць толькі рэквізіты і коды доступу да анлайн-банкінгу.

Як не стаць саўдзельнікам

Не перадавайце нікому даныя сваёй банкаўскай карткі з кодам бяспекі і самі карткі, а калі згубілі – заблакіруйце і паведаміце ў банк. Не пераводзьце грошы па рэквізітах па просьбе незнаёмцаў. Калі на картку паступіў нечаканы перавод – паведаміце ў банк. Не здымайце грошы ў банкамаце для кагосьці.

Наступствы для «памочніка»

Адказнасць за падобныя дзеянні наступае па артыкуле 222 Крымінальнага кодэкса – незаконны абарот сродкаў плацяжу і (ці) інструментаў – з 16 гадоў. Гэта штраф або абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна або арганізаваныя групай ці ў асабліва буйным памеры, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі ад трох да дзесяці гадоў са штрафам ці без яго.

Андрэй ПАНІН, начальнік РАУС.

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Дачи под прицелом: как защитить свое имущество от краж

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]