05 Сентября 2026

Школа раннего развития в Миорах провела творческий выпускной для детей

gazeta
  • 5438

 

Крэатыўна і смачна прайшоў развітальны занятак у выпускнікоў школы ранняга развіцця раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Хлопчыкі і дзяўчаты разам з бацькамі распісвалі пернікі пад кіраўніцтвам майстрыцы Ксеніі Маскаленка. Размалёўвалі салодкай глазурай ласункі ў форме алоўка і рукзачка.

Сёлета ў школе ранняга развіцця 12 выпускнікоў. Сярод іх як без пяці хвілін першакласнікі, так і ўжо школьнікі.

– Сын Арцём ідзе ў другі клас. У школе ранняга развіцця займаўся два гады. Яму тут вельмі падабалася, асабліва творчыя заняткі, таму прадоўжыў займацца ўжо будучы першакласнікам, – расказвае Крысціна Гаравец. – Вельмі рады, што ў свой час прыйшлі сюды. Сыну прасцей было ў школе.

Спакойная за адаптацыю дачкі Караліны, якая ідзе ў першы клас, яе маці Кацярына Вайсковіч.

– Вельмі ўдзячна гэтай установе дадатковай адукацыі. На працягу года дачка з задавальненнем наведвала заняткі. Педагог дасылала фота- і відэа- справаздачы. Караліна ўжо ўмее лічыць, чытаць па складах, пісаць асобныя словы. Да школы мы гатовы.

У новым навучальным годзе школа ранняга развіцця ЦДМ прадоўжыць сваю работу ў абноўленым фармаце.

– У нас не было назвы, цяпер мы – «ІQ-ша». Будзе дзве ўзроставыя групы. Для навучэнцаў чатырох-пяці гадоў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, для дзяцей ва ўзросце пяці-шасці гадоў – два разы на тыдзень, – знаёміць з новаўвядзеннямі педагог Вераніка Шамінка. – Застаюцца ў раскладзе падрыхтоўка да чытання, матэматыка, стане больш творчых заняткаў. Займаемся ў вячэрні час, але дзеці не стамляюцца, бо пастаянна адбываецца змена дзейнасці. Заняткі па 35 хвілін, паміж імі 15-хвілінныя спартыўныя гульнёвыя перапынкі. За прыкладныя паводзіны, актыўнасць і выкананне дамашніх заданняў дзеці атрымліваюць спецыяльныя наклейкі. За кожныя дзесяць наклеек чакае прыз. Гэта матывуе.

Ёсць у школе ранняга развіцця свае традыцыі. Так, у выглядзе квэсту праходзіць Свята восені. Чакаюць выхаванцы навагодні ранішнік, ладзяць «Гуканне вясны».

Таксама адна з завядзёнак – развітальны занятак для выпускнікоў. Роспіс пернікаў падарыў дзецям і іх бацькам прыемныя салодкія ўражанні.

Каярына Рынкевіч.

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]