05 Апреля 2013

Прикоснуться к истории

gazeta
  • 417

Прикоснуться к истории З 23 студзеня па 23 лютага ў нашай школе праходзіў месячнік  патрыятычнай работы, прысвечаны 69-й гадавіне Вялікай Айчыннай вайны і Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праводзілася шмат цікавых і разнастайных мерапрыемстваў: агляд-конкурс патрыятычнай песні, спартакіяда "Юны абаронца Айчыны", конкурсная праграма "Рыцарскі турнір" і іншыя.

 

Асобна хочацца расказаць пра паездку ў Дзісну, куды адправіліся, каб больш даведацца пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай на нашай мясцовасці. Спачатку пабывалі ў музеі горада. Тут у пяці памяшканнях захоўваецца не толькі гісторыя краю, але і быт народа — вышыўкі, дываны, прылады працы і побыту, плеценая мэбля, посуд.

 

Экскурсію для нас правяла Ала Пятроўна Майсяёнак. Пачала з аповяду пра мінулае горада: як і дзе ўзнікла паселішча, хто былі яго першыя жыхары, калі і пры якіх абставінах горад атрымаў магдэбургскае права, якія ўмацаванні існавалі ў розныя часы…Здаецца, няма такога пытання і такога моманту ў дзісенскай гісторыі, пра якія б не ведала Ала Пятроўна. Слухаць было цікава яшчэ і таму, што гісторыя горада вельмі цесна пераплятаецца з мінулым навакольных  вёсак.

 

Непрыкметна перайшлі да ваенных падзей — цікавых, пазнавальных і адначасова жахлівых. Дзейнасць партызан і падпольшчыкаў, акупацыя горада і яго вызваленне, акупацыйны рэжым і яўрэйскае гета… Голас экскурсавода гучыць прыглушана, але выразна, і ўсё новыя факты гітлераўскіх здзекаў і катаванняў над мірным насельніцтвам паўстаюць перад вачыма… Міжволі знікаюць усмешкі, сур'ёзнымі становяцца твары школьнікаў. Гэта не прыдуманае кіно, а жорсткая рэальнасць, якую перажылі нашы продкі.

 

З музея горада мы спяшаліся ў музей сярэдняй школы. У пакоі баявой славы Героя Савецкага Саюза М.А.Кузьміна чакалі васьмікласніцы Кацярына Яленская і Дар'я Пятроўская. Юныя экскурсаводы расказалі пра жыццё і гераічны шлях Міхаіла Аляксандравіча, камандзіра 159-й танкавай брыгады, што вызваляла Дзісну. У час экскурсіі выкарыстоўваліся дакументы ваенных часоў, вытрымкі з пісьмаў маці героя, успаміны аднапалчан Кузьміна.

 

Уражанняў больш чым дастаткова. Атрыманая падчас экскурсій інфармацыя запомніцца надоўга. Звяртацца да яе будзем на класных гадзінах, на ўроках гісторыі і літаратуры, на факультатыўным занятку.

Хочацца выказаць вялікую падзяку кіраўніцтву музея горада Дзісны і асабіста Але Пятроўне Майсяёнак, а таксама настаўніцы гісторыі Дзісенскай СШ Валянціне Леанідаўне Ляшкевіч і яе юным экскурсаводам.

 

На здымку: А. П. Майсяёнак праводзіць экскурсію ў музеі горада Дзісна.tc "А. П. Майсяёнак праводзіць экскурсію ў музеі горада Дзісна."

Р. ШЫМУКОВІЧ,

настаўніца гісторыі

Сіцькоўскай СШ.

 

 

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Бурлила жизнь в "Роднике"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]