04 Июля 2026

Профессиональный маршрут миорчанки Марины Анисимовой

gazeta
  • 9152

Дзісненскае сельскае спажыўтаварыства – Міёрскае раённае спажыўтаварыства – Верхнядзвінскі філіял аблспажыўтаварыства. Па гэтых арганізацыях пралягае прафесійны маршрут міярчанкі Марыны Анісімавай. Таваразнаўца, радыёлаг, майстар цэха, кладаўшчык. На такіх пасадах даводзілася працаваць. У сістэме спажыўкааперацыі – больш за 30 гадоў.

Рабочае месца Марыны Анісімавай – забойны цэх № 2 Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства. Занята кладаўшчыком. У пераліку асноўных абавязкаў прыёмка жывёлы, кантроль за захаванасцю ў халадзільных камерах сыравіны і яе адпраўка на перапрацоўку, вядзенне дакументацыі.

– Буйную рагатую жывёлу пастаўляюць сельгаспрадпрыемствы з Міёрскага, Верхнядзвінскага, Полацкага, Ушацкага раёнаў. Сыравіну адпраўляем у каўбасны цэх у Верхнядзвінск, – расказвае суразмоўніца. – Пастаўкі практычна штодня. Усё трэба адлюстраваць у камп’ютарнай праграме. Цяпер здзіўляюся, колькі раней дакументаў запаўняла ад рукі. Камп’ютар нашмат спрасціў работу, хоць асво- іць праграму было няпроста.

Вучыцца новаму Марыне Альфрэдаўне даво- дзілася не раз. Пасля тэхнікума пачынала тавара- знаўцам у Дзісненскім сельскім спажыўтаварыстве. На дварэ – першая палова 90-х. Дэфіцыт тавараў, пакупкі па талонах – рэаліі таго часу.

– Кава, аліўкавы алей, тушонкі. Усё гэта ў дэфіцыце было. Па асобных талонах набывалі прадукты ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, – успамінае суразмоўніца.

З водпуску па доглядзе дзіцяці выйшла радыёлагам у каўбасны цэх Міёрскага райспажыўтаварыства. Новыя абавязкі асвоіла на курсах. Пасля былі клопаты майстра ў каўбасным цэху. Апошнія восем гадоў працуе кладаўшчыком.

Заўважае, за ўвесь час не ўзнікала думак змяніць сферу дзейнасці. Хоць у юнацтве планы былі іншыя. Пасля Волкаўшчынскай базавай школы з роднай вёсачкі Вісяты скіравалася ў Даўгаўпілс падаваць дакументы ў медвучылішча. Аднак незадоўга да распаду Савецкага Саюза магчымасцяў атрымаць адукацыю ў Латвіі для беларусаў, рускіх, украінцаў практычна не засталося. У навучальныя ўстановы прымалі толькі сваіх. Тэхнікум у Полацку параіла сяброўка. Так Марына Альфрэдаўна не стала медыкам і знайшла сябе ў спажыўкааперацыі.

Адчуваць сябе на сваім месцы ў прафесіі важна. Між тым, вызначаючы, што такое шчасце, на першы план Марына Анісімава ставіць сям’ю. Прыязджае на выхадныя з Полацка дачка са сваёй сям’ёй. Важная падзея ўвосень: ідзе ў першы клас унучка. З ёй бабулі ў радасць праводзіць свой водпуск.

Прыносяць задавальненне клопаты на прыся- дзібным участку, у цяпліцах, на агародзе. Фізічная актыўнасць мае месца ў раскладзе кожнага дня.

– Адпачываць люблю на прыродзе. Практыкавалі сямейныя выезды з палаткамі, – расказвае суразмоўніца. – У свой час у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы і ў раённай лыжні выступала за каманду Міёрскага райспажыўтаварыства.

З былымі калегамі на сувязі. У тым ліку абменьваюцца віншаваннямі ў Дзень кааперацыі. Сёлета з нагоды прафесійнага свята Марыне Анісімавай аб’яўлена падзяка старшыні райвыканкама. Яшчэ адна ўзнагарода папоўніць асабісты архіў.

← Предыдущая

Рижскому договору 105 лет

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]