17 Апреля 2015

Живет память о героях

gazeta
  • 556

Живет память о героях 7 красавіка ў РДК прайшоў раённы агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад, прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Духоўна-маральную і грамадзянска-патрыятычную культуру, любоў да роднага краю ўдзельнікі Дзісенскай, Туркоўскай, Новапагосцкай, Дварнасельскай, Язненскай, Павяцкай, Сіцькоўскай, Чапукоўскай, Цвецінскай СШ і трох міёрскіх — БШ, СШ №2 і СШ №3 дэманстравалі ў намінацыях: "Піянер-герой — наш прыклад", "Героя славім у справах", "Дзякуем земляку-пераможцу".

 

Творчыя работы вучняў ацэньвалі дырэктар Цэнтра дзяцей і моладзі В.А. Мітрафанава, педагог-арганізатар В.У. Рудзёнак, загадчыца мастацка-эстэтычным аддзелам А.Р. Сушко, метадыст В.В. Ясінская і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета
І.В. Сіповіч.


Живет память о героях Уразілі гледачоў удзельнікі з Сіцькова. Падрыхтаваная імі кароткаметражная стужка "Шляхамі перамогі" прысвячалася адзінаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны паблізу іх школы—Міхаілу Мацвеевічу Лавейку з вёскі Сазоны. Ролю ветэрана ў фільме выконваў Арцём Балаш. Сюжэт ахопліваў жыццё ад калыскі, закранаў — працу кавалём… Пачалася вайна, змагаўся з ворагам, пісаў пісьмы каханай, перамога вярнула яго дадому. "Цяжкія мы прайшлі для вас дарогі баявыя" — адрасаваліся словы галоўнага героя нашчадкам. Менш чым за 10 хвілін, хлопчыкі і дзяўчынкі здолелі сыграць на сцэне жыццё салдата, эмацыянальна перадаць жах вайны і радасць перамогі героя. "Трэба жыць, ветэранаў шанаваць і песні для іх спяваць", а ў пацвярджэнне ў выкананні змешанай вакальнай групы прагучала лірычная кампазіцыя "На большой земле однажды закончилась война…".


Живет память о героях Язненцы таксама прыгадвалі свайго земляка-пераможцу, былога настаўніка школы Анатоля Уладзіміравіча Губерта. 22-гадовым салдатам ён стаў абараняць родную зямлю ад фашыстаў у складзе 475-га палка Новаўкраінскай дэвізіі. Магчыма, гэта было прадвызначана лёсам з нараджэння: яго бацькі ўдзельнічалі ў грамадзянскай вайне 1923 года. З баявымі дзеяннямі малады салдат праходзіў праз Малдову, Румынію, Чэхаславакію і іншыя краіны. Напрыканцы вайны ў красавіку 1945-га года Анатоль Уладзіміравіч камандаваў кулямётным ўзводам. Батальёнам ставілася задача завалодаць буйным горадам у Чэхаславакіі, з воклічамі "Ура!" загад быў выкананы. Баі працягваліся, і 1 мая ён атрымаў цяжкае раненне, са шпіталя выпісаны і дэмабілізаваны з ІІ групай інваліднасці толькі ў 1946-ым. Барацьба за жыццё вялася вельмі цяжка, раны на душы з часам не залячыліся, расказваючы пра жахі вайны, нават праз дзясяткі год яго голас пастаянна дрыжаў… Малады хлопец не зламаўся, выстаяў, а лёс прывёў яго ў Язна. Працаваў настаўнікам біялогіі ў мясцовай школе. Вучыў дзяцей дабрыні і любові да ўсяго навокал, хадзіў з імі ў паходы. Вечная памяць ветэрану…  


Живет память о героях Вучні СШ №3 распавядалі пра ўраджэнца Чэрасаў Віталя Аляксандравіча Гардзілоўскага ў вершаванай форме. 29 студзеня сёлета споўнілася 106 год з дня нараджэння легендарнага генерал-маёра авіяцыі і нашага земляка. Выступоўцы падрабязна паведалі яго біяграфічныя звесткі, прыгадалі ганаровыя ўзнагароды за поспехі. Вайна для яго пачалася, як і для ўсіх,—летам 1941-га, у першы дзень узняўся ў неба ў складзе групы бамбардзіроўшчыкаў, узяў курс на Сувалкі, каб бамбіць нямецкі гарнізон. Усяго ажыццявіў 137 паспяховых баявых вылетаў. Удзельнічаў ва ўзяцці Берліна ў маі 1945-га…


Прыгадвалі іншыя агітбрыгады такіх знакамітых юных герояў як Валю Коціка, Зіну Партнову, Марата Казея, Галю Комлеву, Лёню Голікава, Люсю Герасіменка, Віцю Хаменка… З асаблівым хваляваннем расказвалі сучасныя школьнікі пра гераічныя ўчынкі і жыцці "дзяцей вайны", пра сваіх аднагодкаў. Складана ўявіць, што адчувалі у далёкія 1941-1945-ыя гады, ідучы на верную гібель, смелыя і моцныя духам змагары за наш сённяшні спакой і мір…  


Живет память о героях Журы пры падвядзенні вынікаў ўлічвала многія аспекты, галоўным, безумоўна, было раскрыцццё тэмы з выкарыстаннем выразных сродкаў у адпаведнасці з жанрам, сучаснасцю, вобразнасцю, прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. Трэба адзначыць, што кіраўнікі агітбрыгад адказна падышлі да падрыхтоўкі каманд, выкарыстоўвалі матэрыял пра землякоў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, цікава раскрывалі тэмы. Высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства таксама ў многім заслуга настаўнікаў.  


Живет память о героях Падсумоўваючы пабачанае і пачутае, вызначыліся абсалютныя пераможцы. Агітбрыгада "Акцэнт" піянерскай дружыны "Спадчына" з Сіцькоўскай СШ пад кіраўніцтвам Наталлі Герасімаўны Балаш будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе 25 красавіка ў Полацку. Пра высокі ўзровень выступленняў сведчыць той факт, што па тры прызёры аказаліся на другой і трэцяй прыступках. Так, другое месца падзялілі агітбрыгады "Іскрынка" Дваранасельскай СШ (кіраўнік З.В. Рубанік), "Сокалы" СШ №3 (Т.М. Максіменка) і "Дружныя" з Туркоўскай СШ (А.В.Лапіцкая). Трэцюю пазіцыю занялі агітбрыгады "Летуценнікі" Міёрскай БШ (А.В. Кіслая), "Нашчадкі" Язненскай СШ (А.П. Чэпікава) і "Дзеці вайны" Новапагосцкай СШ (Р.М. Гайбовіч). Усім камандам пераможцаў і прызёраў уручаны граматы Цэнтра дзяцей і моладзі.  


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Врач-эпидемиолог Миорского РЦГЭ поделилась подробностями кампании по вакцинации

Назад к списку
Следующая →

Держит курс вперед инструктор Анастасия

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]