Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 5 по 11 октября на территории Витебской области зарегистрировано 23 киберпреступления
Официально: Прямая телефонная линия в Витебской таможне пройдет 14 октября
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
Неяк падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры настаўніца Ніна ВАРОНЬКА дала вучням заданне намаляваць любімае беларускае слова. Многія выбралі блакітныя валошкі. Тады педагог задумалася, якое слова з роднай мовы найбольш блізкае ёй. Адказ прыйшоў хутка – «натхненне».
Натхненне ў выглядзе сонца
– А як бы Вы адлюстравалі натхненне? – цікаўлюся ў Ніны Альдэфонсаўны.
На некалькі імгненняў суразмоўніца задумваецца. Пасля з усмешкай гаворыць:
– Вельмі люблю жоўты колер. Напэўна, намалявала б сонца. Натхняюць мяне яркія фарбы восені, шчырыя ўсмешкі людзей, любімая сям’я, родная вёска Дэмскія, падарожжы і, канешне, школьныя ўрокі.
Беларускай мове і літаратуры Ніна Варонька вучыць дзяцей 28 гадоў. Выкладае таксама і рускую філалогію. У самой у школьную пару любімым прадметам была матэматыка, асабліва падабалася рашаць задачы па геаметрыі.
– Прыходзіла пасля ўрокаў дадому, чарціла на лістах трохвугольнікі і даказвала тэарэмы, – прыгадвае яна. – З будучай прафесіяй вызначылася ў выпускным дзясятым класе, калі паступіла на завочныя падрыхтоўчыя курсы ў Мінскі педінстытут. Вучыцца на настаўніка матэматыкі не вырашылася, паколькі ў ліку ўступных экзаменаў была фізіка, якая мне давалася складаней. Выбрала беларускую філалогію.
Візуалізацыя з гексамі і скрайбінгам
Пасля вучобы малады спецыяліст з дыпломам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры вярнулася на Міёршчыну. Іншыя варыянты не разглядала. Маршруты вялі па раёне ў розных накірунках. Папшулі, Паташня, СШ № 3, СШ № 1, Туркова, Слабада, Мілашова, Чапукі.
– У некаторых школах працавала год – два, замяняла філолагаў, што знаходзіліся ў водпуску па доглядзе дзіцяці. У Мілашоўскай, дзе была намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, затрымалася на 14 гадоў, да закрыцця ўстановы. З 2017-га працую ў Чапуках, – знаёміць з настаўніцкай біяграфіяй. – Мне цікава развівацца ў прафесіі, спрабаваць новыя методыкі і формы ўрокаў. Падабаецца прымяняць візуалізацыю. Часта выкарыстоўваю гексы – шасцівугольнікі з інфармацыяй, якія трэба тэматычна спалучыць. Спрабую скрайбінг, калі тлумачэнне суправаджаецца простымі малюнкамі. На ўроках літаратуры ў старэйшых класах прымяняю методыку праблемных пытанняў.
Поўную версію чытайце ў нумары раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.