Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти

Дзіцячыя смех і капрызы, ранішнія зборы і вячэрнія бытавыя справы, сумесныя гульні і паездкі, радасці і засмучэнні, клопат і падтрымка. Усім гэтым напоўнены дні ў сям'і міярчан Уладзіміра і Таццяны Касевічаў, дзе выхоўваюцца трое дзяцей. Першы клас скончыла дачушка Лілія. Чацвёрты год ідзе блізнятам Сцяпану і Андрэю.
Сустрэцца са шматдзетнай сям’ёй дамовіліся буднім вечарам у парку адпачынку Мядзведак. Пакуль гутарым з бацькамі, дзеці забаўляюцца на пляцоўцы. Сцяпан і Андрэй адразу скіраваліся ў пясочніцу. Лілія сустрэла сябровак, разам катаюцца з горкі, на арэлях. Тата з мамай то і справа паглядаюць на малых.
– У добрае надвор’е штодня на вуліцу выходзім. Сюды прыязджаем, але звычайна право- дзім час у двары дома, – заўважае маці і дадае: – Адны дзеці не застаюцца, увесь час пад чыімсьці наглядам. Ці бацькоўскім, ці бабуліным.
У свой дом пераехалі паўгода таму. Набылі жыллё, скарыстаўшыся льготным крэдытам. Паступова ўладкоўваюць яго, робячы больш утульным і камфортным. Рамонтныя работы сталі свайго роду хобі для гаспадара.
Кожны дзень напоўнены сямейнымі клопатамі і службовымі задачамі. Уладзімір узначальвае лабараторыю на металапракатным заводзе. Таццяна – адданы сваёй справе фельчар хуткай дапамогі. Быць бацькамі траіх дзяцей – работа, дзе не бывае выхадных і водпускаў і якая патрабуе шмат сіл. На пытанне пра крыніцы рэсурсу Таццяна заўважае:
– Энергія – на адрэналіне. З трыма дзецьмі перастаеш панікаваць з-за дробязяў. Уключаецца рэжым «дыспетчара»: паралельна варыш суп, правяраеш урокі, мяняеш падгузнік. Галоўнае – не думаць, што гэта складана, а проста рабіць. Важна ўсведамляць сваю адказнасць. Бярэш гэтую адказнасць – і з ёю жывеш. Дзецьмі разам з мужам займаемся. Дакладна ведаем, што можам адзін на аднаго разлічваць.
Сям’і Касевічаў тыдзень таму споўнілася восем гадоў. Іх гісторыя пачалася ў горадзе Рэчыца. Міярчанін Уладзімір атрымаў размеркаванне на мясцовы метызны завод пасля хімфака БДУ. Таццяну накіравалі на працу з медкаледжа, які скончыла ў родным Гомелі. Абодва жылі ў інтэрнаце на адным паверсе.
– Жонка кажа, што ўзяў яе на макароны, – усміхаецца Уладзімір.
– На вячэру мяне часта запрашаў, – весела пацвярджае Таццяна.
Цяпер гаспадар гатуе сняданкі для сям’і. У меню бліны і аладкі, а таксама стравы, рэцэпты якіх падгледзіў у кулінарных шоў. Вячэра за гаспадыняй. Са слоў Таццяны, можа прыгатаваць усё, акрамя мучнога, бо гэта не яе «канёк». Сваёй фірменнай стравай лічыць манты.
У Міёры пераехалі праз год сямейнага жыцця. Уладзіміру прапанавалі работу на металапракатным заводзе. Таццяна скіравалася за мужам.
– Спачатку нязвыкла было ў маленькім горадзе, але адаптацыя прайшла лёгка, – заўважае яна. – У любым месцы ёсць свае плюсы і мінусы, паўсюль можна жыць. Галоўнае, што цябе кахаюць. Гэта штораз заўважала сваякам і сябрам, якія здзіўляліся, што змяніла вялікі горад на правінцыю.
Каханне праяўляецца ва ўчынках. Напрыклад, на ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года – 2026» Уладзімір пагадзіўся, каб парадаваць жонку і даць ёй магчымасць акунуцца ў атмасферу творчасці, якой так не хапае ў паўсядзённасці.
– У студэнцтве займалася фаер-шоў, выступалі з калектывам на фестывалях у розных гарадах, у тым ліку за мяжой. Удзельнічала ў тэатралізаваных пастаноўках, наведвала вакальную студыю. Пра ўсё гэта засталіся цёплыя ўспаміны, – заўважае Таццяна. – Мне вельмі падабаецца мастацкая самадзейнасць, атмасфера, што пануе на такіх мерапрыемствах. Хочацца вярнуцца да гэтых творчых заняткаў. Думаю, атрымаецца, калі дзеці падрастуць.
Да конкурсу рыхтаваліся каля двух месяцаў. Разам прадумвалі сцэнарый, майстравалі дэкарацыі. Разлічвалі на перамогу, але сумняваліся. На раённым этапе сталі першымі, прадставяць Міёршчыну ў вобласці.
Яшчэ адзін спосаб пераключыцца з паўсядзённых спраў – сямейныя паездкі. У выхадныя скіроўваюцца па адметных мясцінах Міёршчыны і ў суседнія раёны. За рулём Таццяна. Чатыры гады таму папоўніла рады вадзіцеляў, і цяпер кіраваць аўто – адзін з любімых заняткаў. Любяць катацца дзеці, асабліва хлопчыкі. У дарогу бяруць свае цацачныя рулі.
– Знешне аднолькавыя, а па характары зусім розныя, – расказвае маці пра сыноў-блізнят. – На хвіліну старэйшы Сцяпан – халерык па тэмпераменце і лідар па натуры. Смелы, імклівы, у крыўду сябе не дасць. Андрэй спакойны, чулы, пяшчотны, любіць абдымацца. Дачушка ў нас добразычлівая, настойлівая, упартая. Ёй па душы творчыя заняткі: фантазіруе, малюе, майструе ўпрыгожванні. Дзеці дружныя паміж сабой, але і канфлікты здараюцца.
Таццяна заўсёды хацела вялікую сям’ю. Прызнаецца, даведаўшыся, што чакаюць блізнят, зведала шок. Маючы вопыт догляду за дзіцём, спалохалася, як будзе спраўляцца адразу з двума немаўлятамі. Гэтыя перажыванні хутка прайшлі. У тым ліку дзякуючы падтрымцы мужа.
Выхаванне дзяцей і абуладкаванне дома для Уладзіміра і Таццяны цяпер галоўныя прыярытэты. Згодны, што павінен быць час і для сябе.
– Нават проста пасядзець разам у абдымках, – гаворыць Таццяна.
– У нас зімой канікулы, калі прыязджае бабуля з Гомеля. Бярэ на сябе частку клопатаў, адпускае на святочныя карпаратывы, – заўважае Уладзімір.
«Семья – это труд, друг о друге забота. Семья – это много домашней работы. Семья – это важно. Семья – это сложно. Но счастливо жить одному невозможно…» Гэтыя радкі гучалі падчас конкурснага выступлення Касевічаў. Тут проста і зразумела адлюстравана іх бачанне сямейнага жыцця.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.