30 Марта 2021

Единые дни озеленения «Вместе за зеленую Беларусь» пройдут на Миорщине

gazeta
  • 906

 Адзіныя дні азелянення «Разам за зялёную Беларусь», закладка алей, паркаў, сквераў «Народнае адзінства» пройдуць у рэспубліцы ў рамках Рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, зацверджанага Саветам Міністраў.

 

Пасадзіць дрэва ў населеным пункце і добраўпарадкаваць свой двор зможа кожны. На Міёршчыне арганізаваны збор прапаноў ад насельніцтва пра месцы, якія трэба азеляніць на землях агульнага карыстання. Іх сістэматызуюць у аддзеле па архітэктуры і будаўніцтве, жыллёва-камунальнай гаспадарцы райвыканкама. Грамадзянам паведамяць пра выбраныя пляцоўкі і даты правядзення пасадак.

 
Улічвайце, што для пасадкі драўнінна-хмызняковай расліннасці не падыходзяць участкі пад інжынернымі сеткамі, камунікацыямі, паблізу ад сцен будынкаў і збудаванняў. Немалаважныя глебава-грунтовыя ўмовы, якасныя і колькасныя характарыстыкі пасадачнага матэрыялу. Калі азеляніць прапанаваную тэрыторыю немагчыма, вам прадаста- вяць іншы ўчастак.

 

Аляксандр ВАЯВОДАЎ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Начальник Полоцкого МРО ДГИТ Республики Беларусь ответил на вопросы граждан

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]