Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Телефонные мошенники лишают жилья пенсионеров
Актуально: Банковские карты некоторых банков могут не работать в Беларуси в ночь на 14 августа
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений

Алмазную мазаіку Наталля Тумарава адкрыла для сябе каля чатырох гадоў таму. Кожны яе дзень выкладзены рознакаляровымі стразамі, а колькасць сабраных карцін перавышае сотню.
На ўваходзе у Чапукоўскую сельскую бібліятэку вабіць позірк выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Большасць з іх – карціны з алмазнай мазаікі. Яшчэ тут вырабы з бісеру, джутавай ніткі, 3D-паштоўкі.
– Стварэнне аб’ёмных 3D-карцін з паперы называецца папертоль. Нядаўна адшукала такі від творчасці ў інтэрнэце, вырашыла паспрабаваць, – заўважае гаспадыня ўстановы. – Выстава дзейнічае пастаянна, работы час ад часу абнаўляю. Наведвальнікі адразу заўважаюць навінкі, нават мужчыны.
Бібліятэкарам Наталля Тумарава працуе пяць з паловай гадоў. На новым месцы былы працаўнік сельскагаспадарчай сферы раскрыла ў сабе здольнасці, пра якія не здагадвалася, і знайшла захапленні, што сталі часткай паўсядзённасці.
– У абавязкі бібліятэкара ўваходзіла гуртковая работа. Пачынала з бісерапляцення. Вучыла дзяцей і сама вучылася. Да гэтага ніколі не займалася рукадзеллем, – расказвае суразмоўніца. – Цяпер гурткі пры бібліятэцы не дзейнічаюць, патрабаванні змяніліся. Аднак дзеці ўсё роўна прыходзяць, прыдумваю для іх цікавыя творчыя заняткі.
Першая карціна Наталлі Іванаўны з алмазнай мазаікі – вобраз Мікалая Цудатворцы. Такі падарунак атрымала ад старэйшай дачкі. Заўважае, вельмі сумнявалася, што атрымаецца сабраць. Гэтую работу падарыла брату Мікалаю.
– Складаць вобразы святых і біблейскія сюжэты асабліва падабаецца. Такія работы для мяне самыя дарагія, – гаворыць майстрыца. – Пейзажы таксама люблю. Ды і ўвогуле любы сюжэт захапляе.
За творчым заняткам Наталля Іванаўна праводзіць кожны вечар. З яе слоў, гэта і адпачынак, і зарад, і тэрапія. Калі тры з паловай гады таму не стала мужа, менавіта за алмазнай мазаікай знаходзіла суцяшэнне.
Сабраць карціну са стразаў можа кожны, упэўнена майстрыца. Заўважае, работа памерам 40х50 у яе гатова за 12 вечароў, для большых патрэбна паўтара месяца. Заразіла сваім хобі некалькіх аднасяльчанак. У самой ужо 112 карцін. Некаторыя падарыла блізкім і сябрам, частку прынесла ў бібліятэку, большасць – дома на сценах. Асобныя ўпрыгожваюць падворак Новапагосцкага сельсавета на экасвяце «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».
Алмазная мазаіка – захапленне № 1. Вабіць нават больш, чым кветкаводства. На падворку Наталлі Тумаравай 18 кустоў руж і мноства іншых красак.
Спрабуе іншыя віды рукадзельнай творчасці. Больш за год вышывала карціну крыжыкам. Практыкуецца ў дыванковай вышыўцы. Гэта стварэнне вырабаў – дыванкоў, пано – з нітак, якія, згодна са схемай, прапіхваюцца праз шчыльную аснову з тканіны, і такім чынам атрымліваецца аб’ёмны малюнак.
– Люблю спрабаваць новае, вельмі цікава. А калісьці і падумаць не магла, што з такім захапленнем буду займацца рукадзеллем, – з усмешкай заўважае суразмоўніца. –
Адзінае, што не вельмі зацікавіла, – карціны па нумарах. Для мяне гэта вельмі хутка.
Найлепшы падарунак для Наталлі Іванаўны – чарговы набор алмазнай мазаікі. Працягвае атрымліваць іх ад родных і сяброў. І кожны раз з асалодай прымаецца за чарговую гісторыю, складзеную з соцень каляровых стразаў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.