Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В Глубокском районе от пиротехники пострадал ребенок
Происшествия: В период с 2 по 8 ноября на территории Витебской области зарегистрировано 17 киберпреступлений
Официально: Пресс-конференция на тему сохранения исторической правды прошла в Доме прессы
Экономика: 16 ноября - крайний срок уплаты налогов
Социальный вектор: Кто занят в экономике, а кто заплатит по полной рассказала Ольга Федукович
Кодекс об административных правонарушениях предусматривает ответственность за участие в несанкционированных массовых мероприятиях. Ее объяснил участковый инспектор милиции Андрей Толопило:
Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Яе патлумачыў участковы інспектар міліцыі Андрэй Талапіла:
– З 1 сакавіка 2021 года ў рэспубліцы набыў моц абноўлены КаАП. У прыватнасці, ён прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, абразу службовых асоб і непавінавачванне супрацоўнікам міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў, а таксама ўведзена адказнасць за ўдзел дзяцей у мітынгах.
У рамках правядзення выбарчай кампаніі і падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання 25 лютага Міёрскі раённы выканаўчы камітэт 8 снежня 2023 года прыняў рашэнне № 972 «Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў», а 11 сту- дзеня 2024-га – № 11 «Аб вызначэнні месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканняў, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюць кандыдаты ў дэпутаты, іх давераныя асобы».
Максімальны памер штрафу за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, згодна з арт. 24.23 КаАП, павялічаны з 30 да 100 базавых велічынь, а пры паўторным прыцягненні – з 50 да 200 базавых. Найбольшы тэрмін адміністрацыйнага арышту ў другім выпадку на працягу года цяпер складзе ад 15 да 30 сутак, у тым ліку прадугледжаны грамадскія работы.
Больш жорсткае пакаранне стала за непавінавачванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў, згодна з арт.24.3 КаАП. Максімальны штраф павялічыўся з 50 да 100 базавых.
Штраф за абразу службовай асобы пры выкананні службовага абавязку таксама вырас – з 20 да 30 базавых і да 200, калі яна ўчынена публічна. За незаконныя выкарыстанне і выраб забароненых закандаўствам сцягаў, вымпелаў, плакатаў, эмблем ці сімвалаў таксама прадугледжаны штраф у памеры ад пяці да 20 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб – да 40 і 60-ці базавых адпаведна.
Разам з тым усё яшчэ знаходзяцца асобы і інтэрнэт-рэсурсы, якія актыўна заклікаюць лю-дзей прыняць удзел у масавых мерапрыемствах. Найбольш уразлівыя перад гэтым непаўналетнія і маладыя людзі. Бацькам варта памятаць пра бяспеку сваіх дзяцей, не дапускаць іх трапляння пад негатыўны ўплыў і маніпуляванне арганізатарамі беспарадкаў. Дарэчы, менавіта дарослыя нясуць адказнасць за іх удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах – штраф складае ад пяці да 30 базавых велічынь.
Алена Вароніна.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.