21 Июня 2023

Кароль пахаў - дар багіні мудрасці

gazeta
  • 717

 У самым росквіце язмін. Густая лістота пышных кустоў усыпана далікатнымі белымі кветачкамі, што напаўняюць наваколле чароўным тонкім водарам. Ён асабліва адчувальны ўвечары, калі тэмпература зніжаецца, ад чаго кветкі раскрываюцца.

v У старажытнасці лічылі, што язмін прынесла на Зямлю багіня мудрасці, каб падбадзёрыць людзей.

v  З-за свайго моцнага незвычайнага водару язмін атрымаў тытул «караля пахаў».

v  Назва «язмін» паходзіць ад персідскага слова «ясемін», что азначае «пахучая кветка». Таксама гэта персідскае жаночае імя.

v  Род язмінавых аб’ядноўвае каля 200 відаў лістападных і вечназялёных драўнінных ліян і кустарнікаў.

v  Язмін індыйскі або самбак – нацыянальная кветка Інданэзіі, дзе ён называецца мелаці, і Філіпін, дзе завецца сампагіта.

v  Куст язміну жыве да 20 гадоў.

v  Кветкі язміну дадаюць у зялёны чай, а таксама ў іншыя стравы і напоі. Расліна валодае гаючымі ўласцівасцямі і прымяняецца для лячэння стаматытаў, болі ў горле і для зніжэння высокай тэмпературы.

v  З драўніны язміна ў Францыі выраблялі флейты.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Врач-эпидемиолог Миорского РЦГЭ поделилась подробностями кампании по вакцинации

Назад к списку
Следующая →

Як абараніцца ад дзеянняў правапарушальнікаў пражываючы аднаму патлумачыў інспектар міліцыі Міёрскага раёна

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]