27 Июня 2023

Лагеры «Патрыёт» даў старт канікулам для вучняў Чапукоўскай школы

gazeta
  • 997

 Удзень – знаёмства з адметнасцямі роднага краю. Вечарамі – песні пад гітару ля кастра і сяброўскія гутаркі. Так праходзілі дні ў турыстычным палатачным лагеры «Патрыёт», які даў старт канікулам для вучняў Чапукоўскай школы.

Па традыцыі, ладзілі абрад пасвячэння ў турысты. Для навічкоў падрыхтавалі розныя іспыты, з якімі годна справіліся.

Падчас вандроўкі па цікавых родных мясцінах знайшоўся час для важных спраў. Дзеці навялі парадак ля абеліскаў воінам у вёсках Забалоцце і Пераброддзе.

Дадому вярталіся перапоўненыя эмоцыямі. Разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Сяргеем Хамянком абмяркоўвалі маршрут на наступны год.

Святлана ГРЫГАРОВІЧ, 
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Фота прадаставіла аўтар.

← Предыдущая

Оксана Подява о ВНС : «Будущее региона в руках каждого его жителя"

Назад к списку
Следующая →

Пры Язненскай сярэдняй школе працаваў дзіцячы перасоўны турыстычны лагер палатачнага тыпу

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]