24 Июня 2026

В лагере "Солнышко" Ситьковской БШ каждый день происходило что-то необычное

gazeta
  • 37393

 

Лета – гэта маленькае жыццё, а школьны лагер – адна з яго яркіх старонак. Як заўважылі адпачывальнікі з атрада «Патрыёт» выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сонейка» Сіцькоўскай базавай школы, кожны дзень тут адбывалася штосьці незвычайнае.

Са спартзалы даносіцца вясёлы шум. Да канца спартыўнай гадзіны некалькі хвілін, таму паспяваю толькі на фінал камічнага футболу. З шырокімі бантамі і шляпкамі на галовах і ў рознакаляровых спадніцах ігракі выглядаюць міла і пацешна. Па іх настроі заўважна – гульня ўдалася.

У школьны лагер «Сонейка» карэспандэнта раённай газеты запрасілі на дыялог з выхаванцамі ў рамках праекта «Крок да поспеху». Прапанова расказаць пра выбар сваёй прафесіі і «кухню» рэдакцыйнай дзейнасці адгукнулася і стала прыемнай нагодай у чарговы раз наведаць родную школу.

Узрушаныя камічным футболам дзеці адразу ўключыліся ў гутарку. Здзівіліся, што раённая газета выходзіць у свет ужо 85 гадоў. Цікавіліся, як адбіраюць матэрыялы для публікацый. Пабачылі, як выглядаюць газетныя старонкі ў чарнавым варыянце. Паразважалі, колькі часу патрэбна, каб напісаць артыкул.

Дружна расказвалі пра свае будні ў школьным лагеры. Асабліва дзецям падабаюцца экскурсіі. Пабывалі ў музеі хлеба ў Язне і ацанілі на смак дамашні хлеб, прыгатаваны стваральнікам музея Уладзімірам Пашковічам, пакаталіся на пароме праз Заходнюю Дзвіну і наведалі музей гісторыі горада Дзісна, пракаціліся на кацеры па міёрскім возеры, завіталі ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і ў візіт-цэнтр «Ельня».

Наведваліся госці ў лагер. Хвілінкі здароўя з юнымі адпачывальнікамі праводзіла фельчар Сіцькоўскага ФАПа Алена Шыпіла. Правілы бяспечных паводзін нагадалі дзецям інспектар РАНС Вольга Гіржда і ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Гардукевіч. Протаіерэй Васіль Мешчаракоў правёў з выхаванцамі ўрок міласэрнасці. З псіхолагам раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алай Федарэц гаварылі пра шлях да сваіх мараў і мэт.

Кожны дзень праходзіў па адным і тым жа распарадку і быў напоўнены новымі заняткамі і ўражаннямі.

– План выхаваўчай работы ў школьным лагеры складаем разам з намеснікам начальніка лагера Аксанай Пазік згодна з інструкцыйна-метадычным пісьмом, якое штогод абнаўляецца. Сёлета рэкамендацый асабліва шмат, – заўважае начальнік лагера Таццяна Матэленак. – Аздараўленчая кампанія праходзіць пад лозунгам «Лета – гэта мы, лета для краіны», дзейнасць школьных лагераў курыруе нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», адкуль таксама дасылаюць тэматычныя заданні. Напрыклад, паўдзельнічалі ў флэшмобе «Родныя твары». Дзеці расказвалі пра сваіх маці, а іх фота апрацавалі з дапамогай нейрасеткі. Відэа размешчана на электронных рэсурсах цэнтра. Уся дзейнасць лагера адлюстравана ў электроннай кнізе на сайце нашай школы.

Змена ў «Сонейку» завяршылася дыскатэкай. На развітанне ўсе дзесяць выхаванцаў атрымалі ў падарунак футбольныя мячы і фотакалажы, якія будуць нагадваць пра яркія моманты адпачынку ў школьным лагеры. 

← Предыдущая

Школьный турслет прошел в урочище Наволока

Назад к списку
Следующая →

“Пытанне Прэзідэнту”

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]