17 Октября 2022

Совместная акция по посадке берез прошла на Миорщине

gazeta
  • 1039

 200 саджанцаў бяроз пасадзілі на мінулым тыдні ў райцэнтры. Сумесная акцыя раённых арганізацый БРСМ, БРПА і аб’яднання прафсаюзаў стала пралогам да Тыдня бацькоўскай любові, які праходзіць у краіне з 14 па 21 кастрычніка.


За штучным футбольным полем па вуліцы Камуністычнай, ля гарадскога рынка і ў іншых месцах горада садзілі дрэўцы школьнікі, працоўная моладзь, прадстаўнікі прафсаюзных пярвічак. Да прыкладу, на вуліцу Дружбы, дзе размясціліся дамы для супрацоўнікаў металапракатнага завода, спецыялісты прадпрыемства прыйшлі сем’ямі на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Дзьяканавым.

– Упершыню садзім дрэўца сям’ёй, – заўважаюць Сяргей і Вольга Жгулёвы (на фота). – Жывём мы на іншай вуліцы, аднак будзем прыязджаць і даглядаць нашу бярозку.

Дапамагае бацькам чатырохгадовы Ягор. Для яго гэта важная падзея.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поўную версію чытайце ў раённай газеце.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

Хранитель леса - лесничий Михаил Шульга из Старого Погоста

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]