Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 5 по 11 октября на территории Витебской области зарегистрировано 23 киберпреступления
Официально: Прямая телефонная линия в Витебской таможне пройдет 14 октября
Официально: Анатолий Сивко проведет в Миорах прием граждан
Официально: Анатолий Сивко проведет прием граждан в Дисне
Происшествия: Оршанская милиция задержала подозреваемых в краже
У лютаўскім паветры адчуваюцца ледзь улоўныя подыхі блізкай вясны. На гэтую пару ў Язненскай сярэдняй школе планаў шмат. Вучні 10 агракласа пачалі сеяць насенне на расаду. Наперадзе клопаты на школьным агародзе. На беражлівыя адносіны да прыроды і навядзенне парадку на зямлі змесціцца акцэнт у выхаваўчай рабоце. Пакуль жа ў цэнтры ўвагі бяспека жыццядзейнасці, патрыятычнае выхаванне, прафарыентацыя.
Бяспека ў тварчасці
На мінулым тыдні адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі». Язна прадставілі чацвёртакласнік Ягор Кубліцкі і пяцікласніца Вікторыя Радчына. Падрыхтавалі вуснае выказванне, паўтарылі правілы бяспечных паводзін, каб справіцца з тэставым заданнем.
Чакаюць вынікаў раённага этапа конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей» шасцікласнік Вадзім Корсак і вучаніца чацвёртага класа Валерыя Ліпская. Вадзім напісаў верш, у Леры – малюнак.
– Правілам бяспечных паводзін у быце, на дарозе, на вадаёмах і так далей вучым дзяцей пастаянна, – заўважае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Кухцінская. – Класныя кіраўнікі перыядычна размаўляюць з бацькамі, нагадваюць трымаць дзяцей у полі зроку і не пакідаць малых без нагляду.
Пад знакам патрыятызму
З 23 студзеня па 23 лютага ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Язненцы таксама актыўнічаюць.
Годна прадставіла школу на раённым этапе конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны» дзесяцікласніца Анастасія Хахолка. Падчас выступлення адзначала, што любіць родны край трэба так, як сваю сям’ю.
– Часцей удзельнічаю ў конкурсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, аднак і на сцэне адчуваю сябе свабодна, – заўважае школьніца. – Стараюся добра вучыцца. Любімыя прадметы – беларуская, руская, замежная мовы, матэматыка, фізкультура. Сярэдні бал – 8. Люблю чытаць, спрабую пісаць вершы, захапляюся псіхалогіяй, з чым планую звязаць будучую прафесію.
Любімы занятак многіх вучняў-пачаткоўцаў – маляваць. За ім бавяць не толькі вольны час. Так, чацвёртакласніцы Валерыя Ліпская і Дзіяна Пазік падрыхтавалі малюнкі на конкурсы «Армія маёй краіны», «Прывітанне салдату», «Нам мір завяшчана берагчы».
У рамках месячніка адбыўся збор піянерскай дружыны, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Напярэдадні Дня памяці-воінаў інтэрнацыяналістаў школьнікі наведалі магілы Сяргея Шляпава ў вёсцы Іст і Уладзіміра Мяцеліцы ў Чарапах. Старшакласнікі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ў Міёрах.
Цяпер школа рыхтуецца да мерапрыемстваў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны. У іх ліку – абласная грамадзянска-патрыятычная акцыя «Марафон Памяці».
Поўную версію чытайце ў нумары 13 раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.