08 Апреля 2025

Районная олимпиада по учебным предметам для учащихся 4-6-х классов прошла на Миорщине

gazeta
  • 965

Во время весенних каникул прошла районная олимпиада по учебным предметам для учащихся 4-6-х классов. Приняли участие 97 школьников из девяти учреждений образования района, из них 46 стали победителями.

Падчас вясенніх канікул прайшла раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для вучняў 4-6-х класаў. Прынялі ўдзел 97 школьнікаў з дзевяці ўстаноў адукацыі раёна, з іх 46 сталі пераможцамі.

У алімпіядзе па рускай мове сярод вучняў 4-х класаў дыпломамі І ступені адзначаны Трафім Рачыцкі і Яўгеній Казюронак (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), дыпломамі ІІ ступені – Яна Корсак (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і Аліна Яфімава (Узмёнская БШ).

Па беларускай мове дыплом ІІ ступені ў Валерыі Грышачкінай (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), дыпломы ІІІ ступені ў Яраслава Штулера (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і Дзмітрыя Яленскага (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна).

Па англійскай мове веды Багдана Цярэшкі (СШ № 2 імя М. Ізварына) адзначаны дыпломам І ступені, дыпломы ІІ ступені ў Аляксандры Сцепулёнак і Валерыі Грышачкінай (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), ІІІ ступені – у Яўгенія Казюронка (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і Лізаветы Вішнеўскай (СШ № 2 імя М. Ізварына).

Пяцікласнікі атрымалі 11 дыпломаў. Па рускай мове і літаратуры дыпломамі ІІ і ІІІ ступені адпаведна адзначаны Паліна Юрашак і Данііл Варонін (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі); у Яны Хамянок (СШ № 2 імя М. Ізварына) і Марыі Рагавой (Узмёнская БШ) дыпломы ІІІ ступені.

Дыпломы ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры атрымалі Мацвей Матэленак і Дар’я Грузд (СШ № 2 імя М. Ізварына), Ганна Курчэўская і Надзея Голуб (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі).

У алімпіядзе па англійскай мове ў Ігара Валынца (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі) і Марыі Шамшур (СШ № 2 імя М. Ізварына) дыпломы І ступені. Адзіны ўдзельнік і пераможца з дыпломам І ступені па нямецкай мове – Віялета Цітовіч (Новапагосцкая СШ імя Г. Цітовіча).

Найбольшая колькасць узнагарод у вучняў 6-х класаў. У алімпіядзе па рускай мове і літаратуры дыпломы І ступені атрымалі Уладзіслаў Сямчонак, Вольга Дворнікава і Кацярына Жук (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), дыпломы ІІ ступені – Дар’я Малецкая (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), Мілана Даргель (СШ № 2 імя М. Ізварына), Яна Яблонская (Павяцкая СШ імя В. Бабічава).

Па беларускай мове і літаратуры дыпломам І ступені ўзнагароджана Арыяна Фядосава (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна), дыпломамі ІІ ступені – Марыя Макарэвіч (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна), Валерыя Цвячкоўская (Чапукоўская СШ), Анастасія Ліялгалвіс (Туркоўская БШ), Ганна Гваздоўская (Язненская СШ), Валерыя Анашка (СШ № 2 імя М. Ізварына).

Дыпломы І ступені па англійскай мове атрымалі Вольга Дворнікава, Уладзіслаў Сямчонак, Яўгеній Мацкевіч і Караліна Бунта (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), Паліна Пацеенак, Глеб Ліманоўскі і Мілана Даргель (СШ № 2 імя М. Ізварына), Арыяна Фядосава і Марыя Макарэвіч (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна). У Валерыі Анашка (СШ № 2 імя М. Ізварына) дыплом ІІ ступені.

Па матэматыцы дыплом І ступені ў Ягора Шокеля (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі).

14 вучням, якія паказалі добры вынік, але не ўвайшлі ў лік пераможцаў, аб’яўлена падзяка начальніка аддзела па адукацыі.

Марына ЛАПКОЎСКАЯ, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

В Миорах прошел открытый турнир по футболу

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]