10 Марта 2023

Ваенна-патрыятычная гульня «Школа будучага салдата» прайшла ў Міёрах

gazeta
  • 920

 Каманды 10 «А», 10 «Б», 11 класаў і зборная «Юны пажарны» спаборнічалі ў ваенна-патрыятычнай гульні «Школа будучага салдата», што прайшла ў СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

Перад пачаткам спаборніцтваў камандам прапанавалі даць азначэнне слову «служба». Смеласць, доўг Радзіме, жыццястойкасць, актыўнасць, мэтанакіраванасць, вернасць – прагучалі варыянты адказаў.

Для каманд падрыхтавалі восем іспытаў. Сярод іх кіданне гранаты, нарад на кухні, падцягванне, біятлон, перацягванне каната і іншыя. Удзельнікам спатрэбіліся іх спрыт, фізічная падрыхтоўка, уменне дзейнічаць разам. У конкурсе па разборцы і зборцы аўтамата паказаў майстар-клас адзінаццацікласнік Павел Зімнік – справіўся з заданнем з завязанымі вачыма. Практычна не адставала ад старэйшых сапернікаў каманда «Юны пажарны», што складалася напалову з дзяўчат.

Пераможцамі сталі ўсе. Трэцяе месца падзялілі 10 «А» і 10 «Б» класы, на другім – «Юны пажарны», першае ў каманды 11 класа. Адзначылі найлепшых у асабіста-камандным першынстве. Найлепшы стралок – Аляксандр Лаўрыновіч, у падцягванні вызначыўся Раман Шокель, у кіданні гранаты – Арцём Філіпенка.

За спонсарскую падтрымку ўдзячны індывідуальным прадпрымальнікам Людміле Грэцкай, Дзмітрыю Высоцкаму, Ігару Нарэйка, Святлане Дабравольскай.

Наталля ГАГАЛІНСКАЯ, 
намеснік дырэктара па вучэбна-
выхаваўчай рабоце.
Фота аўтара.

← Предыдущая

В Витебске прошел II областной слет молодых специалистов СМИ «Медиастарт»

Назад к списку
Следующая →

У Міёрах дзейнічае выстава малюнкаў «САМАЯ»

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]