Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В Глубокском районе от пиротехники пострадал ребенок
Происшествия: В период с 2 по 8 ноября на территории Витебской области зарегистрировано 17 киберпреступлений
Официально: Пресс-конференция на тему сохранения исторической правды прошла в Доме прессы
Экономика: 16 ноября - крайний срок уплаты налогов
Социальный вектор: Кто занят в экономике, а кто заплатит по полной рассказала Ольга Федукович
Качественный отдых для души и тела предполагает в том числе культурно-зрелищные мероприятия. Их планирование и проведение – приятные хлопоты для организаторов, однако имеют много нюансов. Об этом беседуем с заведующим сектором культуры райисполкома Александром Тронькиным.
Якасны адпачынак для душы і цела прадугледжвае ў тым ліку культурна-відовішчныя мерапрыемствы. Іх планаванне і правядзенне – прыемныя клопаты для арганізатараў, аднак маюць шмат нюансаў. Пра гэта гутарым з загадчыкам сектара культуры райвыканкама Аляксандрам Тронькіным.
– Згодна з Кодэксам аб культуры, да культурна-відовішчных адносяцца мерапрыемствы па публічным выкарыстанні вынікаў творчай дзейнасці калектывамі мастацкай творчасці ці асобнымі выканаўцамі. Пры гэтай умове не мае значэння месца правядзення, колькасць запрошаных асоб і ці атрымлівае яго арганізатар прыбытак. Культурнае ж мерапрыемства мае на ўвазе публічнае стварэнне, выкананне, паказ, распаўсюджванне ці папулярызацыю вынікаў творчай дзейнасці і культурных каштоўнасцей, – расказвае Аляксандр Сяргеевіч. – Ці лічыць мерапрыемства культурна-відовішчным, вырашае яго арганізатар. Ён жа нясе адказнасць за захаванне патрабаванняў Кодэкса.
Каго прызнаюць арганізатарам такога мерапрыемства.
– Гэта юрыдычныя асобы, замежныя або міжнародныя арганізацыі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя і міжнародныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць адпаведную дзейнасць. Усе яны, за выключэннем дзяржорганаў, дзяржаўных і арганізацый, ва ўстаўных фондах якіх 50 % і больш акцый знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, уключаны ў рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў.
Дакументы, неабходныя для ўключэння ў рэестр. Хто прымае адпаведнае рашэнне і якія ўмовы.
– Арганізатар накіроўвае ў Міністэрства культуры адпаведную заяву, згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і выпіску аб правапарушэннях. Рэспубліканская экспертная камісія па фарміраванні і вядзенні рэестра ацэньвае мноства фактараў: мастацкі ўзровень мерапрыемстваў; наяўнасць ці адсутнасць:
v фактаў неаднаразовай на працягу года іх адмены або правядзення з парушэннямі, або незахавання тэрмінаў, нявыплаты ці выплаты ў няпоўным памеры грашовай кампенсацыі кошту ўваходнага білета;
v судзімасці ці прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за злачынствы, прадугледжаныя шэрагам артыкулаў Крымінальнага кодэкса і КаАП;
v факта знаходжання ў працэсе ліквідацыі, рэарганізацыі, спынення дзейнасці, банкруцтва;
v ранейшых фактаў выключэння з рэестру па вышэйпералічаных падставах.
Алгарытм дзеянняў пасля ўключэння ў рэестр.
– Арганізатар абавязаны атрымаць спецыяльны дазвол – пасведчанне на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Для гэтага неабходна звярнуцца з заявай у сектар культуры райвыканкама не пазней, чым за дзесяць дзён да запланаванага дня пачатку рэалізацыі білетаў або самога мерапрыемства, калі яна не прадугледжана.
Не патрэбна пасведчанне для мерапрыемстваў: рашэнні аб правядзенні якіх прынялі Прэзідэнт, Савет Міністраў, рэспубліканскія органы дзяржкіравання, абл- і райвыканкамы; арганізатарамі якіх выступаюць структурныя падраздзяленні аблвыканкамаў, адказныя за сферу культуры; з удзелам толькі беларускіх артыстаў, калі арганізатары – юрыдычныя асобы са статусам «нацыянальны», «акадэмічны», або званнем «заслужаны калектыў» ці мерапрыемства праходзіць выключна з удзелам такіх калектываў; арганізатарамі якіх выступаюць арганізацыі ФПБ; выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара або ў створаным ім калектыве, а арганізатар – дзяржаўная тэатральна-відовішчная арганізацыя, установа культуры абласнога ці раённага падпарадкавання, структурнага падраздзялення культуры аблвыканкама ці райвыканкама; калі мерапрыемства праводзіцца ў комплексе санаторна-курортных і аздараўленчых паслуг адпаведнай арганізацыяй; выключна з удзелам выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце арганізатара ці створаным ім калектыве, на яго сцэнічнай пляцоўцы; з удзелам замежных выканаўцаў пры правядзенні спектакляў дзяржаўнымі тэатрамі і прадстаўленняў дзяржцыркамі.
Дазвол абавязковы для ўсіх мерапрыемстваў.
– З 1 студзеня 2023 года ён не патрэбны толькі на мерапрыемствы, якія праводзіць насельніцтва, за выключэннем індывідуальных прадпрымальнікаў, для ўласных патрэб грамадзяніна або яго блізкіх сваякоў, у тым ліку членаў сям’і, родных, з нагоды сямейнага ці іншага свята без атрымання прыбытку.
Якая адказнасць прадугледжана за правапарушэнні ў гэтай сферы.
– Згодна з артыкулам 13.26, штраф да 10 базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка – ад пяці да 10-ці, для юрыдычнай асобы – ад 10 да 50 базавых пагражае за арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў без пасведчання.
Згодна з артыкулам 24.58, непрыняцце кіраўніком юрыдычнай асобы мер па належнай арганізацыі яе дзейнасці, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян, калі ў гэтым дзеянні няма саставу іншага адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжвае штраф ад 10 да 200 базавых.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.