05 Июня 2026

Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке

  • 68042


Сёння ў рамках праекта «Кожная пятніца - роднае, сваё!» ў дзіцячай бібліятэцы прайшла гульня‑спаборніцтва «З роднай моваю на “ты”».

У ёй удзельнічалі выхаванцы СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі з выхаваўча‑аздараўленчага лагера «Зорная краіна».

Дзеці падзяліліся на дзве каманды - «Асілкі» і «Лунцікі».

Удзельнікі называлі прадметы па-беларуску, адгадвалі герояў вершаў, тлумачылі значэнні выразаў, складалі прыказкі, перакладалі словы з рускай мовы, шукалі «схаваныя» словы, выпраўлялі памылкі і дапісвалі радкі вершаў.

За кожны правільны адказ каманды атрымлівалі балы. У завяршэнне хлопцы і дзяўчаткі паглядзелі мультфільм на беларускай мове.

← Предыдущая

Александрия собирает друзей

Назад к списку
Следующая →

Ззяла “зорка” ў Пераброддзі

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]