06 Февраля 2023

Районный этап республиканского конкурса "Я патриот своей страны" состоялся 1 февраля в Миорском районе

gazeta
  • 999

 Любоў да радзімы, памяць пра святы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне, актыўная жыццёвая пазіцыя аб’ядноўваюць удзельнікаў конкурсу «Я – патрыёт сваёй краіны», што праходзіць у рамках беларуска-расійскага праекта «Поезд памяці». Раённы этап адбыўся 1 лютага ў Міёрскім цэнтры культуры і народнай творчасці. У ім прынялі ўдзел дзесяцікласнікі гарадскіх і сельскіх школ.

Конкурс складаецца з пяці этапаў. Эсэ «Аб той вясне» ўдзельнікі напісалі і даслалі загадзя, ацэнка за работу таксама паўплывае на вынік. Гатовы канкурсанты выступіць з візітнымі карткамі, прадэманстраваць відэаролікі «Мая краіна» і свае таленты ў творчым іспыце «Я магу». Усяму гэтаму папярэднічала актыўная падрыхтоўка дома. Яшчэ паўтаралі матэрыял па гісторыі і культуры Беларусі і Расіі. Гэтыя веды спатрэбяцца падчас інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Памяць пакаленняў». Удзельнікі хвалююцца, намераны годна прадставіць сябе і сваю школу. У групе падтрымкі педагогі і сябры.

На сцэне канкурсанты трымаюцца ўпэўнена, кожнае выступленне дорыць палітру яркіх эмоцый і адметных фактаў. Арыяна Мілашэвіч з Павяцкай школы імя Героя Савецкага Саюза В. Бабічава пра сябе расказала бадзёра і проста: лідар па натуры, актывістка ва ўсіх школьных справах, старанная вучаніца, вясёлая сяброўка, прыхільніца здаровага ладу жыцця і танцаў. У відэароліку пра малую радзіму прыгадала славутага земляка Генрыка Дмахоўскага з Забалоцця – аўтара сусветна вядомых саркафага Напалеона і бюстаў гістарычных асоб. Да слёз уразіла залу на памяць прачытанае канкурсанткай «Апошняе пісьмо яўрэйскай маці сыну» з рамана В. Гросмана «Жыццё і лёс».

Кранула гледачоў сучасная кампазіцыя «Спасибо за жизнь» у выкананні вучаніцы СШ № 2 імя М. Ізварына Вікторыі Савейка. Кожны павінен шанаваць памяць дзядоў, прадзедаў і ўсіх, хто аддаў сваё жыццё за мір, упэўнена канкурсантка. Сваю школу, названую ў гонар воіна-вызваліцеля Міёр, лічыць самай лепшай, а родны гарадок – мілым і ўтульным. Вікторыя – пераможца вакальных конкурсаў, выпускніца харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, аматар мастацкай літаратуры. Дасягае поспехаў праз мэтанакіраванасць і дысцыпліну, выпрацаваць якія дапамаглі заняткі каратэ.


Падрабязную інфармацыю чытайце ў раённай газеце "Міёрскія навіны".

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Заведующая отделом Миорского ЦКИНТ Александра Васина о своей профессии

Назад к списку
Следующая →

Новапагосской средней школе присвоено имя народного артиста СССР Геннадия Титовича

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]