Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти

Адны скіроўваюцца за шчасцем у далёкі свет, іншыя знаходзяць яго ў родных мясцінах. Ларысу Бервячонак не вабілі зманлівыя далі. Дружная сям’я, надзейныя сябры, любімая справа, актыўнае хобі – на ўсё гэта аказалася багатым яе Язна.
У Язненскі сельскі Дом культуры вяскоўцы і госці месцейка прыходзяць адпачыць душой, атрымаць яркія эмоцыі і ўражанні. Загадчык установы Ларыса Бервячонак разам з калегамі і згуртаванай творчай камандай самадзейных артыстаў штораз імкнуцца здзівіць і парадаваць сваіх гледачоў.
– Работа стала для мяне святам, – гаворыць Ларыса Генадзьеўна. – Клубны работнік – адзін у полі не воін. Патрэбна каманда. Мне з гэтым пашчасціла. Удзячна калегам, усім удзельнікам мастацкай самадзейнасці, якія на працягу многіх гадоў застаюцца на сцэне. Удзячна гледачам за кожны раз поўную залу. Вялікае задавальненне – бачыць, як яны ўсміхаюцца, дружна апладзіруюць.
Па меркаванні Ларысы Генадзьеўны, сельскі клуб – важны складнік жыцця вяскоўцаў. Зразумела, патрэбны на сяле школа, медустановы, гандлёвыя кропкі і так далей. Але і ва ўстановы культуры людзі таксама павінны прыходзіць. Дарэчы, для мясцовых жыхароў арганізоўваюць падвоз на канцэрты.
У жніўні ў Ларысы Бервячонак прафесійны юбілей. Сорак гадоў таму выпускніца сталічнага інстытута культуры ўзначаліла ў родным месцейку сельскі клуб, які стаў першым і адзіным месцам работы.
У выбары прафесіі адыгралі ролю школьныя вечары інсцэніраванай песні.
– Была такая традыцыя ў нашай Язненскай школе. Паміж класамі ладзілі творчае спаборніцтва. Клас спяваў песню, а некалькі вучняў у гэты час яе інсцэніравалі. У большасці кампазіцыі былі на ваенную тэматыку. Рыхтаваліся з цікавасцю, касцюмы прыдумвалі. Мне вельмі падабалася ўдзельнічаць менавіта ў інсцэніроўках, – расказвае суразмоўніца. – Пасля школы паступіла ў інстытут культуры на спецыяльнасць «Рэжысура масавых святаў і прадстаўленняў». Спачатку складана было ў Мінску, паступова прывыкла. Аднак ніколі не думала застацца ў горадзе ці паехаць у іншы раён, хацелася дадому.
У 1986-м жыццё ў Язне вірыла. Па колькасці насельніцтва, дзеючых арганізацый і прадпрыемстваў месцейка можна было параўнаць з невялікім горадам. Ларыса Генадзьеўна ўспамінае, як раніцай з калегамі спяшаліся на планёрку да работнікаў калгаса, каб правесці рэпетыцыю, пакуль тыя ў поле не скіраваліся. Для працаўнікоў сяла ладзілі шмат мерапрыемстваў.
Выходзячы на сцэну, загадчыцы клуба трэба было справіцца з хваляваннем.
– Нават не ведаю, калі надышоў той момант, што выхад на сцэну стаў натуральнай рэччу. Канешне, хваляванне і цяпер прысутнічае, але не такое моцнае, – заўважае культ-
работнік.
На розных пляцоўках выступае Ларыса Бервячонак. Разам з фальклорным калектывам «Язынка», які з 2011 года носіць званне народнага, спяваюць на святах у Дзісне і Міёрах, на фестывалі «Славянскі базар у Віцебску». Бліжэй за ўсё сцэна роднага Язненскага СДК.
На малой радзіме Ларыса Генадзьеўна рэалізавала сябе не толькі ў прафесіі. Двойчы была дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. На працягу дванаццаці гадоў прымала адпачывальнікаў на сваёй аграсядзібе.
– Часам задаюся пытаннем: як усё паспявала? Дзеці раслі, гаспадарку трымалі, агароды садзілі. І на ўсё хапала сіл і энергіі, – заўважае яна.
Толькі аднойчы Ларыса Генадзьеўна задумалася пра пераезд у горад. Калі не стала мужа Сяргея, з якім лёс адмерыў 32 гады сямейнага шчасця. Няпроста заставацца там, дзе ўсё нагадвае пра дарагога чалавека, якога больш няма.
– Але падумала: а куды дзеці прыязджаць будуць? – дзеліцца суразмоўніца. – Так і не атрымалася пакінуць роднае Язна. Сумныя думкі пакрысе адпусцілі. Цяпер нават уяўляць
не хачу, што магла б жыць дзесьці яшчэ. Тут мае карані.
Да маці ў Язна прыязджаюць дочкі Аксана і Ганна са сваімі сем’ямі. У Ларысы Генадзьеўны чацвёра ўнукаў. Малодшаму паўгода, старэйшы збіраецца ў першы клас. Хораша ім на прасторным бабуліным падворку.
Клопаты на ўчастку ля дома можна назваць адным з захапленняў гаспадыні. Аднак хобі № 1 – збор журавін на балоце.
– У знаёмым горадзе часам магу забыцца, дзе што знаходзіцца, а вось на балоце кожную купіну ведаю, – заўважае суразмоўніца. – З дзяцінства з балотам знаёма, маці мяне туды вадзіла. А як хораша памыцца чыстай балотнай вадой! Для мяне гэта свайго роду рытуал.
Ларыса Генадзьеўна выбірае актыўны лад жыцця. На работу едзе на веласіпедзе. Сродкі персанальнай мабільнасці, што выключаюць нагрузку, не яе варыянт.
Скарыстацца магчымасцю пайсці на адпачынак не спяшаецца і па-ранейшаму актыўнічае на ніве культуры. Сцэнарыі святаў, рэпетыцыі, канцэрты – усё гэта захапляе і натхняе.
Язненскі СДК не раз трапляў на раённую Дошку гонару, заносілі туды партрэт кіраўніка ўстановы. У кастрычніку мінулага года Ларыса Бервячонак да прафесійнага свята атрымала ліст-падзяку ад Міністэрства культуры. Па выніках работы за 2025 год стала лаўрэатам звання «Жанчына года Міёршчыны».
– Канешне, гэта прыемна. І разам з тым вельмі адказна, – гаворыць яна. – Цяпер трэба пацвярджаць аказаны давер.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.