Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Сергей Мелешкин рассказал, к чему готовятся подразделения МЧС этим летом
Пульс Миорщины: В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок
Пульс Миорщины: В Миорском ТЦСОН прошло занятие по арт-терапии
Миорщина в лицах: За многолетний труд: Валерий Драбо удостоен высокой награды
Актуально: На линии дружбы и памяти

Сыходзіць з мемарыяла і на час ажывае салдат. Ён расказвае маленькай дзяўчынцы пра вайну. Імгненні ліхалецця – трагічныя, жорсткія і радасныя, але са слязамі на вачах – ажываюць у песнях. Тэатралізаваны канцэрт «Крок у бяссмерце» ў Дзень Перамогі сабраў поўную залу ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Маленькая дзяўчынка Ксюша (ролю выконвала Ксенія Падасетнікава) прыходзіць да мемарыялу Вялікай Айчыннай вайны. У школе ёй расказвалі пра Хатынь, яна спачувае дзецям той пары, але не разумее, чаму цяпер трэба памятаць пра падзеі, якія адбываліся так даўно. Раптам ажывае і сыходзіць з мемарыяла салдат Аляксей (Аляксей Рачыцкі).

Дзяўчынка здзіўляецца, а той адказвае:
– Для кагосьці я каменны, але для тых, хто ўмее чуць і адчуваць – жывы.
Разам з салдатам дзяўчынка адпраўляецца ў падарожжа ў часе…
«…Год сорок первый, начало июня. Все еще живы…» – спявае Ігар Мятла «Довоенный вальс», у якім кружацца маладыя пары. Для гэтых хлопцаў і дзяўчат толькі прагучаў апошні званок і ўсё жыццё наперадзе. І вось яны на вакзале: дзяўчаты праводзяць каханых на фронт. Назіраючы за гэтай сцэнай, Ксюша не разумее, чаму хлопец абяцае вярнуцца, упэўнівае, што яго не заб’юць: «Хлусіць жа дрэнна». «Гэта не хлусня, гэта надзея», – тлумачыць ёй салдат. І заўважае, што ніхто не збіраўся здавацца. «Нам нужна одна победа» – нагадаў песняй пра намер савецкіх воінаў калектыў «Родныя галасы».

Далей Аляксей і Ксюша трапляюць у ваенны шпіталь. Салдат расказвае пра медыцынскіх сясцёр, якія на сабе выносілі раненых з поя бою. Песняй «Вальс фронтовой медсестры» прадаўжае гісторыю Ганна Мацукова.

Тэатралізаваныя сюжэты чаргаваліся з творчымі нумарамі, ствараючы цэльную гісторыю, што знаходзіла водгук у гледачоў. Ад першай кампазіцыі «Не забывайте подвига солдата» ў выкананні дзіцячага калектыву «Новае пакаленне» ЦКіНТ да фінальнай «День Победы», дзе саліраваў Данііл Грэцкі, узрасталі напал эмоцый і гучнасць апладысментаў. Моцныя пачуцці выклікала песня «Расскажи ребенку о войне» ў выкананні Дзіяны Лямеза, Ягора Шокеля і Ксеніі Якушынай. Салістка Ганна Лукашонак і танцавальны калектыў «Гравітацыя» ў нумары «По вагонам» расказалі трагічную гісторыю ахвяр вайны, спаленых у канцлагерах. Гучалі папуры ваенных песен у выкананні салістаў ЦКіНТ і ансамбля лыжкароў Павяцкага СДК. «Кацюшу» ў стылі рэп спяваў Аляксандр Свірко з групай падтрымкі ў складзе супрацоўнікаў аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, аддзялення аховы. Пра мірны май спявалі Валерыя Паўлоўская, Ганна Лапуцэвіч і Ілья Крыванос, Аляксей Конах, Святлана Ішчук.

– Чаму ты плачаш? Гэта ж радасць! – пытаецца Ксюша ў салдата, калі голас Левітана аб’яўляе пра капітуляцыю Германіі.
– Вельмі дарагой цаной дасталася нам Перамога, вельмі многія не дажылі, але мы перамаглі, – заўважае Аляксей, які таксама не дачакаўся 9 мая 1945 года.
Цяпер Ксюша разумее, чаму трэба памятаць пра Вялікую Айчынную вайну, чаму нельга забываць пра подзвіг тых, хто аддаў сваё жыццё за наша мірнае неба.


Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.